Святочны дзень у Асіповічах

Святочны дзень у Асіповічах

3 июля (8)

У сваіх зваротах да нашых людзей старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, ветэран Вялікай Айчыннай Дзмітрый Сікілінда, прадстаўнікі рэгіёнаў-пабрацімаў з Малдовы і Расіі не маглі не закрануць галоўнага ўроку, які дала вайна: права на мірнае неба над галавой — галоўнае з правоў кожнага чалавека, кожнага народа.

3 июля (2) 3 июля (1)

Наша краіна ўмее гэтым правам карыстацца і мае сілы, каб яго адстойваць, таму 70-годдзе з дня вызвалення ад нацысцкай акупацыі беларусы сустракаюць з пачуццём уласнай годнасці і абгрунтаванай упэўненасцю ва ўласнай будучыні.

Гарант гэтай упэўненасці — Узброеныя Сілы краіны, прадстаўнікам якіх і было даверана адкрыць тэатралізаваны парад-шэсце ў родным горадзе.

3 июля 14

Баявыя машыны часцей Асіповіцкага гарнізона — цяжкія гаўбіцы “Мста”, ракетныя комплексы “Точка”, рэактыўныя ўстаноўкі залпавага агню “Смерч” — сёння самая магутная зброя нашай арміі. I ўсё ж у баі рашаючае слова не за тэхнікай, а за сілай чалавечага духу. Чырвонаармейцам, якія ў далёкім 1944 годзе не прапусцілі ворага з “бабруйскага катла”, была прысвечана міні-рэканструкцыя бою пад Вялікай Гарожай, у якім прынялі ўдзел групы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Штык”, вучні СШ № 3, Цэльскай і Лапіцкай школ, ваеннаслужачыя 465 ракетнай брыгады. Рэжысёрамі дынамічнай інсталяцыі сталі вядомыя ў раёне энтузіясты ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі — афіцэры запасу Андрэй Торбін і Юрый Сцяпанаў.

3 июля (3)

А ў памяць аб вызваленні горада адбыўся вынас сімвалічнага “Сцягу Перамогі”. У складзе ўрачыстай каробкі — ветэран Вялікай Айчыннай вайны Браніслаў Навіцкі, Ганаровы грамадзянін Асіповіцкага раёна Уладзімір Раўбель, ветэран працы Яўген Гасціла, ветэраны Узброеных Сіл Міхаіл Слесарэнка і Юрый Корбан, галоўны рэдактар “раёнкі”, лаўрэат спецыяльнай прэміі аблвыканкама «Чалавек года» Віталь Кулакоў, Заслужаны работнік культуры Анатоль Тамашэўскі, адзін з лідараў адукацыі Магілёўшчыны, дырэктар СШ № 3 Анатоль Шчамялёў, пераможца міжнароднай  алімпіяды па рускай мове гімназістка Аляўціна Балвановіч.

3 июля (12)

Фотаздымкі землякоў, якія змагаліся з ворагам, пранесла калона моладзі — удзельнікаў акцыі “Iх подзвіг мы ў сэрцы захоўваем”. Побач з ёй сцягі беларускай дзяржавы, Магілёўшчыны і раёна правезла калона байкераў.

3 июля (4)

Свой уклад у стварэнне святочнай атмасферы зрабілі спартсмены, самадзейныя артысты з калектываў “Дзівакі”, “Вечарынка”, “Сузор’е” і “Люлечка”, духавы аркестр Асіповіцкага гарнізона, бібліятэкі, удзельнікі акцый “Дзеці за мір” і “Дзеці малююць мір”.

3 июля (9) 3 июля (5)

Па заканчэнні парада яго ўдзельнікі і гледачы рушылі да Алеі Герояў, дзе па добрай традыцыі ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу.

3 июля (11)

Ну а потым у гарадскім парку пачалася насычаная і разнастайная забаўляльная праграма. Яе галоўнымі хітамі стала выступленне байцоў 5 Пухавіцкай брыгады спецыяльнага прызначэння, выстава баявых машын, якія ўдзельнічалі ў парадзе, машын выратавальнай службы.

3 июля

А скончыўся гэты святочны дзень удзелам землякоў ва ўжо традыцыйнай агульнарэспубліканскай акцыі “Спяём гімн разам!” і ўражлівым феерверкам.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Фота аўтара і Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

США официально сняли санкции с Belavia

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Финансы, дела и отношения: на чем сегодня стоит сосредоточиться каждому знаку зодиака

5 ноября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем