Святлана Шпак: “Свой выбар зрабіла не вагаючыся”.

Святлана Шпак жыве ў Дрычыне і знайсці час, каб выбрацца ў Асіповічы можа толькі на выхадных. На гэты уік-энд у райцэнтры яе чакае даўно запланаваная справа, так што выканаць свой грамадзянскі абавязак вырашыла датэрмінова.
Па словах жанчыны, яна задаволена тым, як людзям тлумачылі сэнс бягучай палітычнай кампаніі і досыць дэталёва разумее розніцу паміж дзеючай Канстытуцыяй і абнаўленым Асноўным законам, над якім столькі часу працавала ўся краіна. Таму свой выбар зрабіла не вагаючыся.