Свята працы, поспехаў і дасягненняў прайшло ў Асіповіцкім раёне

Свята працы, поспехаў і дасягненняў прайшло ў Асіповіцкім раёне

5 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры было мнагалюдна. Музыка, выстава вырабаў народных умельцаў, кветкі і прыязныя ўсмешкі прысвячаліся не толькі жанчынам — лепшыя працаўнікі Асіповіччыны адзначаліся на злёце пераможцаў раённага спаборніцтва за высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці.слёт 01

слёт 02

Міністры эканомікі і па падатках і зборах краіны Уладзімір Зіноўскі і Сяргей Налівайка, якія прымалі ўдзел ва ўрачыстасці, адзначылі, што пладавітая асіповіцкая зямля багатая на прыстойных, сумленных і працавітых людзей. I яны мелі рацыю — абодва маюць мясцовыя карані.слёт 04

Віншавалі ўдзельнікаў злёту дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Мікалай Калтуноў, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах краіны па Магілёўскай вобласці Iван Кажамяка, член прэзідыума абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Фяднёў і, канечне, старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч. Яны ўручалі заслужаныя ўзнагароды як за працу ў цэлым, так і за канкрэтныя напрамкі дзейнасці, віталі калектывы і асобных працаўнікоў, гаспадароў самых прыгожых сядзіб…

слёт 05Урачысты сход наведала і кіраўніцтвараёнаў-суседзяў. Госці з Глускага, Кіраўскага, Бабруйскага, Старадарожскага, Пухавіцкага, Чэрвеньскага раёнаў і горада Бабруйска павіншавалі ўдзельнікаў свята з высокімі паказчыкамі ў працы і пажадалі новых поспехаў.слёт 06слёт 03

Дзеці і моладзь — не меншы гонар Асіповіччыны — падрыхтавалі святочную праграму, тым самым яшчэ раз пацвердзілі, што таленавітыя ў нас усе. Проста важна своечасова разглядзець здольнасці кожнага і дапамагчы ім раскрыцца.слёт 08слёт 07слёт 09

Дзякуй за самаадданую працу, землякі!

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем