Свята Перамогі аб’яднала асіпаўчан 9 мая

Свята Перамогі аб’яднала асіпаўчан 9 мая

За нашу Перамогу!

Падчас Вялікай Айчыннай вайны Беларусь панесла вельмі вялікія страты. І людскія, і матэрыяльныя. Суайчыннікі гінулі ў баях на фронце, змагаючыся ў падполлі і партызанскіх атрадах, падчас карных акцый, у канцэнтрацыйных лагерах.

Мы вытрымалі, выжылі і перамаглі. І памяць аб тым, наколькі страшная вайна, жыве ў падсвядомасці і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Таму Дзень Перамогісвята, якое тычыцца кожнага суайчынніка. І зусім не выпадкова, а знакава, што Дзень галоўных сімвалаў суверэннай БеларусіДзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга — адзначаецца ў хуткім часе пасля свята Вялікай Перамогі.

*6 мая

У гэты дзень аддаецца даніна павагі ахвярам вайны, помнікі якім стаяць па ўсім раёне. Такіх пахаванняў сёння 136, і не выключана, што з цягам часу іх стане болей. Энтузіясты-пошукавікі амаль штогод знахо-дзяць астанкі невядомых салдат, загінуўшых у першыя, самыя цяжкія месяцы вайны…

У райцэнтры мітынгі прайшлі каля помнікаў загінуўшым асіповіцкім партызанам на вуліцы Абросімава, землякам і савецкім воінам каля вёскі Цяплухі. Па традыцыі каля гэтых свяшчэнных мясцін адбыліся ўрачысты прыём школьнікаў у піянеры і ўручэнне моладзі членскіх білетаў БРСМ.

*9 мая

Святочная праграма распачалася з лёгкаатлетычнай эстафеты памяці Героя Савецкага Саюза Барыса Дзмітрыева. Гэта ўспрымаецца са здзіўленнем, але сённяшнія старшакласнікі — удзельнікі спаборніцтваў — амаль што равеснікі партызана-падрыўніка, які стаў народным мсціўцам у             17 гадоў, а ў 19 ужо загінуў. За няпоўныя два гады барацьбы Барыс прыняў    удзел у падрыве 43 мастоў і 18 вайсковых эшалонаў. На рахунку яго дыверсійнай групы — 1260 варожых салдат і афіцэраў, 8 танкаў, 32 аўтамашыны, 11 гармат, 154 тоны паліва.

Важным этапам свята стаў удзел асіпаўчан у акцыі “Бессмяротны полк”. Міжнародны грамадскі рух па захаванні асабістай памяці аб пакаленнях Вялікай Айчыннай вайны ўзнік у Томску ў 2011 годзе і зараз ахоплівае 80 краін. У нашым краі шэсце “Бессмяротнага палка” ўпершыню прайшло ў сапраўды масавым маштабе: сотні землякоў пажадалі пранесці партрэты блізкіх, якія змагаліся за Радзіму, па вуліцах горада.

Матыў такога душэўнага парыву зразумелы. Надышоў час, калі эстафету памяці павінны ўзяць на сябе нашчадкі ветэранаў. Мы ганарымся гераізмам продкаў і жадаем быць яго вартымі. Вось так на нашых вачах нараджаецца новая традыцыя народнага святкавання Дня Перамогі.

На ўрачыстым мітынгу, які прайшоў на Алеі Герояў, выступілі старшыні райвыканкама Пётр Шукаловіч і раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік, камандзір 51 гвардзейскай артылерыйскай брыгады Андрэй Жыдовіч, старшыня райсавета ветэранаў Міхаіл Слесарэнка, вучань гімназіі Станіслаў Дораш. У сваіх словах прамоўцы былі аднадушныя: мы заўсёды будзем удзячныя пакаленню, якое выстаяла ў самай страшнай вайне за ўсю гісторыю чалавецтва. I зробім усё, каб над нашай краінай неба заставалася мірным.

* * *

Падчас святкавання Дня Перамогі ў рамках рэгіянальнага фестывалю “Веснавыя колеры” адбыўся конкурс “Прыгажосць народнай творчасці”, у якім прынялі ўдзел каля 50 канкурсантаў. На суд журы самадзейнымі артыстамі былі прадстаўлены кампазіцыі розных жанраў. Гран-пры штогадовага творчага спаборніцтва атрымалі народны ансамбль народнай песні і музыкі “Сузор’е” Пратасевіцкага СДК (кіраўнік Наталля Еўдакімовіч), аматарскі калектыў мастацкай самадзейнасці “Здравушка” цэнтральнай раённай бальніцы (Іван Мініч), дуэт раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў складзе Анастасіі Борухавай і Арыны Пырухінай (Ганна Бабчанок), Кацярына Кавалькова (ЦТДіМ, Таццяна Салімон), удзельніца ўзорнага тэатральнага калектыву “Калейдаскоп” Яна Ульянава (ЦТДіМ, Ларыса Трыбуць).

Больш фота глядзіце тут і тут.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость