Свой сярод сваіх

Свой сярод сваіх

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Калтуноў, які з’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы, сваю выбарчую акругу па-ранейшаму наведвае рэгулярна. Прычым, надзяляе ўвагу не толькі пытанням, з якімі звяртаюцца выбаршчыкі, але і наогул стану спраў у нашых працоўных калектывах. Вось і ў чацвер ён разам з першым намеснікам старшыні райвыканкама Васілём Пятроўскім і сваім памочнікам Аляксандрам Шарабайкам пабываў на заводзе жалезабетонных канструкцый і філіяле “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”.

koltunov1

Сёння далёка не ўсе будаўнікі “прачнуліся” пасля зімы, а таму першае з узгаданых прадпрыемстваў звыклага збыту пакуль не мае і назапашвае прадукцыю, якая даўно ўжо карыстаецца належнай павагай кліентаў: якасць — гэта сур’ёзна. I “экскурсія”, якую правёў кіраўнік ЗЖБК Уладзімір Юкоўскі, яшчэ раз пераканала, што пра заўтрашні дзень тут ніколі не забываюцца: мала таго, што дакладна вывераны вытворчы працэс нагадвае механізм гадзінніка, дык паралельна ідзе і мантаж абсталявання новай лініі па выпуску жалезабетонных шпал. Увод яе запланаваны на ліпень, прадукцыйнасць — 400 тысяч штук у год.

У той жа дзень на заводзе якраз знаходзіўся і генеральны дырэктар ААТ “Дарбудмантажтрэст” Віктар Какора, які да ад’езду ў сталіцу ўзначальваў калектыў, таму пры размове аб перспектывах развіцця не-не, ды і вярталіся да ранейшых спраў. I агульны вывад станоўчы: кіраўніцтва завода зарыентавалася правільна, своечасова ўзялося і за мадэрнізацыю вытворчасці, і за выпуск новых відаў прадукцыі. Прагучала з вуснаў дэпутата і “падказка” наконт асваення тых жа шматметровых калон, якія пакуль вымушаны завозіць звонку, і шэраг іншых практычных парад былога вытворцы з вялікім вопытам. Яны “наматаны на вусы” і будуць вывучацца-аналізавацца і ў трэсце, і на ЗЖБК.

З харчовай прамысловасцю Мікалай Калтуноў ушчыльную не быў звязаны ніколі, таму з вялікай увагай азнаёміўся з работай нашага малочнага камбіната. Яго начальнік Таццяна Жорава вытворчасць ведае дасканала, а таму размова атрымалася цікава-карыснай для абодвух бакоў. I калі абмяркоўвалі заробак працаўнікоў, наяўнасць сацыяльнага пакета і іншыя пытанні, парламентарый ненавязліва параіў гаспадарам вывучыць вопыт ЗТАА “Кровельный завод ТехноНИКОЛЬ” наконт арганізацыі гарачага харчавання людзей: пры стварэнні нармальных умоў працы дробязей не бывае…

Наогул гутарка ў той дзень тычылася самых розных аспектаў эканамічнага жыцця і на Асіповіччыне, і ў Беларусі. Напрыклад, Мікалай Анісімавіч і зараз перакананы, што нармальнаму прыватніку “зялёнае святло” трэба даваць абавязкова.

Сапраўдны інвестар не зацікаўлены ў тым, каб купіць прадпрыемства і атрымоўваць прыбытак, складаючы грошы ў скарбонку. Яго мэта — развіццё, мадэрнізацыя вытворчасці, — падкрэсліў ён. — Добрасумленны прыватнік, набываючы дзеючае прадпрыемства альбо долю ў яго статутным капітале, будуе дадатковыя лініі, адчыняе сучасныя вытворчасці і тым самым стварае новыя рабочыя месцы. Паспяховае ж развіццё вытворчасці залежыць ад таго, наколькі адладжана сістэма сумеснага кіравання акцыянерным таварыствам. Назіральны савет вызначае стратэгію развіцця, а кожнае структурнае падраздзяленне дакладна ведае, што яно павінна рабіць, каб выконваліся пастаўленыя задачы”.

I да слоў парламентарыя многім варта прыслухацца: станоўчая дзейнасць нашых “каэрзэўцаў”, калектыў якіх доўгі час паспяхова ўзначальваў сённяшні парламентарый, — пераканаўчае таму пацвярджэнне.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем