Супраць законаў фізікі

Супраць законаў фізікі

Незвычайнае — побач

Кожнае дрэва генетычна запраграмавана расці вертыкальна ўверх. Канешне, вытрымаць ідэальную лінію руху ўдаецца не ўсім: пад уплывам неспрыяльных знешніх фактараў альбо парушэнняў у закладзенай прыродай праграме развіцця адбываюцца пэўныя збоі. Увогуле, сустракаюцца яны не так ужо і рэдка і маюць агульную назву: “крывалессе”. Аднак аб’ядноўваюць гэты тэрмін вельмі розныя на прычынах і знешняму выгляду адхіленні ад нормы.

Сустракаюцца сярод  узгаданых варыяцый малазразумелыя. Напрыклад, штопарападобнае скручванне (фота 1) ствалоў у шэрагу трапічных дрэў і звычайных яблынь. Лічыцца, што такая паталогія выклікана ўздзеяннем вірусаў, але сучасная навука ўсё яшчэ дрэнна ўяўляе, як яны ўплываюць на раслінныя арганізмы.

derevo-shtopor

Аднак большасць прычын, па якіх дрэва пачынае ігнараваць сілы цягацення, растлумачыць не складана. Як правіла, незвычайны нахіл ствала ці нейкай яго часткі да гарызантальнай плоскасці ўзнікае пры ўздзеянні моцных вятроў пераважна адзінага накірунку. Таму адзіночныя дрэвы, што растуць на берагах мора альбо вялікіх рэчак, і маюць такія своеасаблівыя формы.

Даволі часта “дапамагае” пераадолець законы гравітацыі сумеснае ўздзеянне моцнага снегападу і працяглай зімы. Яго вынік — наданне дрэвам характэрнага крэслападобнага выгіну (фота 2).

derevo-kreslo

Адбываецца ўсё прыкладна так. Калі маладыя дрэўцы дасягюць у вышыню 2-3 метраў, цяжкі вільготны снег нахіляе і трывала прымарожвае тонкія гнуткія ствалы да зямлі. Калі прыйшла вясна, і верхавіны сасонак ажываюць і цягнуцца да сонца, ствалы яшчэ не могуць разагнуцца. Дрэўцы прыстасоўваюцца да незвычайнай “позы” і набываюць свой казачны выгляд.

Расліны з адхіленнямі накірунку росту можна сустрэць і ў нашым раёне. Напрыклад, іх даволі вялікая колькасць знаходзіцца зусім недалёка ад вёскі Вяззе — на вузкай паласе ўзбярэжжа паміж ракой Свіслач і сажалкамі рыбгаса. Напэўна, многія з чытачоў “раёнкі” ведаюць гэтае месца, але ці многія звярталі ўвагу на тое, як дзіўна выглядае тут малады лес?

Глядзім уважліва: у дрэў, што растуць злева (бліжэй да тэрыторыі рыбгаса), кроны нахілены ўлева, а ў тых, што справа (побач з берагам Свіслачы), нахіляюцца ўправа. Відавочна, што расліны тут аднаго ўзросту і пароды і растуць побач, але ж на нейкі знешні ўплыў адрэагавалі “люстэркава” (фота 3)!

derevo-zerkalo

 У літаратуры, прысвечанай анамаліям расліннага свету, аўтар не знайшоў  апісання падобнага “дуалізму”, ды і самастойна вызначыць яго прычыны не здолеў. Магчыма, загадка мае вельмі простае тлумачэнне, а можа гэта насамрэч навуковы феномен. Але, па вялікім рахунку, якая розніца. Галоўнае, што побач з намі існуе сапраўднае дзіва прыроды!

Зміцер КАЛЯДА.

Последние новости

Общество

Коратка аб розным

4 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Якасць жыцця на новы ўзровень. Хутка адзін з асіповіцкіх інтэрнатаў горада будзе абноўлены

4 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Обзор спортивных новостей Осиповичей

4 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

К сведению пассажиров: изменения в схеме движения автобусов в Осиповичах

3 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Пятый тур чемпионата Беларуси по футболу принес осиповчанам долгожданную первую победу в сезоне!

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Акцию “Беларусь синеокая” провели на Осиповичском водохранилище

3 мая 2025
Читать новость