Сучасны гандаль прапаноўвае вялікае мноства мяккай мэблі, ложкаў, крэсел, кушэтак, табурэтаў і іншых прыстасаванняў для адпачынку і сну. А нашы прашчуры калісьці абыходзіліся куды больш простымі аналагамі.

Дзедава канапа

Сем’і былі вялікімі, індывідуальных спальных месцаў на ўсіх не напасешся, таму спалі на палацях, печах, лавах, сундуках, здаралася, і проста на падлозе або сенавале. Для сядзення выкарыстоўваліся лаўкі, зэдлікі, услоны.

Канапа — адзін з прадметаў мэблі, даволі распаўсюджаны ў беларускіх хатах у мінулым стагоддзі. Грунтоўна збітыя з драўляных брусоў, яны ўмяшчалі пяць-шэсць чалавек. Зручная спінка і падлакотнікі дазвалялі даволі доўгі час сядзець і не адчуваць напружання, а калі пасцяліць што мяккае, на канапе і пераначаваць можна.

Мала які экзэмпляр самаробных канап дажыў да нашых дзён. А вось у доме жыхаркі Ліпеня, дзевяностагадовай Алены Бяседы, вырабленая яшчэ яе дзедам, яна ўпэўнена ўпісваецца ў сучасны інтэр’ер і, галоўнае, працягвае служыць па прамым прызначэнні.

Трэба дадаць, што старажытная самаробная мэбля сёння мае каштоўнасць не толькі як памяць аб продках. Гэта — вінтаж, які падыходзіць для стварэння стыльных інтэр’ераў.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем