Суботнік у Асіповічах: усім — дзякуй за працу!

Суботнік у Асіповічах: усім — дзякуй за працу!

У канцы тыдня на Асіповіччыне прайшоў раённы суботнік, актыўны ўдзел у якім прынялі як нашы працоўныя калектывы, так і многія жыхары, якія наводзілі чысціню і парадак навокал.

субботник 2015 в октябре 02субботник 2015 в октябре 08субботник 2015 в октябре 07субботник 2015 в октябре 06

Напрыклад, навучэнцы прафесійна-тэхнічнага каледжа вычышчалі ад імху плот установы адукацыі, работнікі СШ № 1 і спецшколы-інтэрната збіралі смецце на прылеглай лесапаласе, а гімназісты прыбіралі гарадскі парк. Калектыў СШ № 2 наводзіў парадак на могілках і мемарыяльным комплексе па вуліцы Рабоча-Сялянскай, вакол раённай паліклінікі шчыравалі медыкі, а вайскоўцы высякалі хмызняк, расліннасць,  касілі сухую траву на замацаваных тэрыторыях. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з працаўнікамі УКП ЖКГ і ДУКВП «Райсэрвіс» знеслі закінутыя гаспадарчыя пабудовы па вуліцы Дзмітрыева, прадстаўнікі БРСМ наводзілі чысціню на гарадскім пляжы і г.д.

субботник 2015 в октябре 03 субботник 2015 в октябре 15

З добрым настроем і жартамі працавалі работнікі гаспадарчага аддзела АЗАА. Тэрыторыя, якую належыла ўбраць, была даволі вялікай, але такая акалічнасць не засмучала аўтаагрэгатчыкаў. Сумесная праца, вынікі якой нясуць карысць усім, дастаўляе толькі станоўчыя эмоцыі, лічыць загадчыца аддзела Лізавета Прановіч.

субботник 2015 в октябре 14 субботник 2015 в октябре 09 субботник 2015 в октябре 10 субботник 2015 в октябре 13 субботник 2015 в октябре 11 субботник 2015 в октябре 12

У раённым суботніку ўдзельнічалі практычна ўсе арганізацыі, і работы па добраўпарадкаванні працягваюцца. Памятайце, паважаныя землякі: чысціня горада — у нашых руках!

субботник 2015 в октябре 05 субботник 2015 в октябре 04

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем