Спецыялісты раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін дакладна ведаюць якасць насення, якое кладзецца ў глебу Асіповіччыны

Спецыялісты раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін дакладна ведаюць якасць насення, якое кладзецца ў глебу Асіповіччыны

Калектыў тут невялікі, усяго чатыры спецыялісты: начальнік дзяржінспектар Марына Курыльчык, вядучыя аграномы-дзяржінспектары Анастасія Сямёнава і Яўгенія Козырава (каранцін, ахова), Вераніка Баранава (насенняводства). Але вырашаюць яны вельмі важныя пытаннні наконт будучага ўраджаю. Суправаджаюць расліну на ўсіх этапах яе развіцця. А пачынаецца ўсё з праверкі ўсяго насеннага матэрыялу, які выкарыстоўваецца ў гаспадарках раёна: ці адпавядае ён запатрабаванням мясцовых аграрыяў і заяўленай якасці.

— Гэта тычыцца не толькі насення, якое нарыхтоўваюць сельгаспрадпрыемствы, але і таго, што набываюць, — расказвае Марына Курыльчык. — У першым выпадку мы правяраем насенне на ўсходжасць, чысціню, заселенасць шкоднікамі і вылічаем масу тысячы зярнят, якая будзе патрэбна пры вызначэнні нормы высеву; у другім — робім параўнальны аналіз: ці адпавядае набытае насенне суправаджальным дакументам. Аднак ураджай залежыць не толькі ад якаснага насення, але і ад гатункааднаўлення. Трэба ўлічваць новыя выведзеныя гатункі вышэйшай рэпрадукцыі, больш устойлівыя да хвароб. Сёлета ў раёне пад ураджай-2024 было пасеяна насенне самай высокай якасці — “эліта” першай рэпрадукцыі, асноўную частку якога нарыхтавала ААТ “ЖорнаўкаАГРА”. Спадзяёмся на добры ўраджай.

Справа ў аграномаў-дзяржінспектараў цыклічная. Гарачая пара выпадае на восень. Калі ж насенне праверана, застаецца чакаць, калі яно пойдзе ў рост. Зімой спецыялісты адбіраюць маналіты, каб праверыць жыццяздольнасць раслін і наяўнасць хвароб, пасля чаго даюць парады аб тым, якія агратэхнічныя мерапрыемствы трэба правесці, каб выправіць сітуацыю. Вясной падбіраюць хімпрэпараты для праполкі пустазелля. Летам кантралююць, ці прыйшла пара збіраць ураджай: вызначаюць вільготнасць і васкавую спеласць зерня.

Акрамя гэтага, раённая інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін ажыццяўляе кантроль за ўвозам і вывазам каранцінных і некаранцінных аб’ектаў. Дарэчы, да спецыялістаў звяртаюцца розныя раённыя арганізацыі, каб праверыць якасць вырашчанай, са-бранай і нават спілаванай прадукцыі.

Последние новости

Общество

Заброшенный уголок или место отдыха? В Осиповичах снова обсуждают лес у улицы Сташкевича

15 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем суда Осиповичского района

15 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 июня для всех знаков Зодиака

15 июня 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем