Слушаем мнение осиповчан

Слушаем мнение осиповчан

Меркаванне

Трымаем курс на развіццё!

Алена Паргачова, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў:

— Выбары Прэзідэнта краіны — вельмі адказны момант для дзяржавы, падзея, якая вы-значае будучыню кожнага грамадзяніна, кожнай сям’і.

Наша жыццё за гады незалежнасці значна палепшылася, і гэта цяжка не заўважыць. Ва ўсіх сферах жыццядзейнасці ў першую чаргу ўлічваюцца інтарэсы простага чалавека. Робіц-ца ўсё, каб у кожнага з нас была магчымасць развівацца, рэалізоўваць свой патэнцыял, жыць у міры ды згодзе, мець пэўныя сацыяльныя гарантыі.

Нам неабходна захаваць лепшыя дасягненні і працягнуць усебаковае развіццё нашай любай Айчыны. А яшчэ вельмі важна цаніць тое, што маем. А гэта нямала: жывём і працуем, гадуем дзяцей у мірнай, спакойнай атмасферы, маем магчымасць займацца любімай справай.

Традыцыйна прафсаюзы, якія прадстаўляюць інтарэсы працоўных калектываў, прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні выбараў.

Як грамадзянін РБ, які жыве і працуе ў Сінявокай, і як прадстаўнік самай масавай грамадскай арганізацыі, я прыйду на выбарчы ўчастак, каб прагаласаваць за мірнае мэтанакіраванае жыццё, парадак і дабрабыт.

Літаральна на днях прыняла ўдзел у рэспубліканскім форуме, на які былі запрошаны больш за 400 прафсаюзных актывістаў з усёй краіны, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый розных галін эканомікі. У сувязі з тым, што прафсаюзы з’яўляюцца арганізацыяй працоўных, мы прынялі агульнае рашэнне аб падтрымцы на будучых выбарах курса развіцця, па якім планамерна рухаемся.

 

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем