Слушаем мнение осиповчан о предстоящих выборах. Михаил Слесаренко, председатель районного Совета ветеранов

Слушаем мнение осиповчан о предстоящих выборах. Михаил Слесаренко, председатель районного Совета ветеранов

Ёсць з чым параўноўваць

Міхаіл Слесарэнка, старшыня раённага савета ветэранаў:

— Пенсіянеры — гэта людзі з устойлівым светапоглядам, якія ведаюць, чаго хочуць, маюць грунтоўную жыццёвую пазіцыю. Мітусня, пошукі, ваганні засталіся ў мінулым. І зараз мы імкнёмся толькі да стабільнасці.

Часта гутару з прадстаўнікамі розных ветэранскіх арганізацый і змог пераканацца ў тым, што гэтым людзям можна давяраць, з імі трэба лічыцца, а іх мудрыя думкі могуць многаму навучыць.

Асабіста я падтрымліваю палітыку дзяржавы, вельмі падабаецца мне стаўленне кіраўніцтва краіны да ветэранаў вайны і працы. Таму на выбары іду з цвёрдай упэўненасцю, што не хачу ніякіх радыкальных змяненняў. Паважаю меркаванні розных слаёў насельніцтва, заўсёды прыслухоўваюся да моладзі. Але свайго пункту гледжання не змяню. На вяку пабачыў і перажыў шмат, таму мне ёсць з чым параў-ноўваць, на што арыентавацца. Жыў у розных дзяржавах, пры розных строях. Многа гадоў аддаў службе ў войску. Прысягаў на вернасць СССР, а затым Рэспубліцы Беларусь. І хоць нарадзіўся не тут, але ўсёй душой палюбіў краіну з зялёнымі лясамі і блакітнымі азёрамі. І шукаць іншую, больш заможную, не жадаю.

Мае жонка і дзеці — беларусы. Тут жывуць сябры, саслужыўцы, знаёмыя. Ганаруся сваёй краінай, якую абараняў доўгі час, а зараз бараню ад славесных нападак. І веру, што яе чакае шчаслівая будучыня. Таму на выбары іду з прыўзнятым настроем.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость