“Сімвал адзінства” ў Асіповічах

“Сімвал адзінства” ў Асіповічах
10 лістапада на Магілёўшчыне стартаваў аўтапрабег у рамках рэспубліканскай акцыі “Сімвал адзінства”. Арганізавала мерапрыемства грамадскае аб’яднанне “Патрыёты Беларусі” пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Усяго шлях па рэгіёне склаў 1200 кіламетраў, а Асіповічы сталі апошнім з райцэнтраў Прыдняпроўскага краю, які вітаў удзельнікаў патрыятычнай акцыі.

Сёння надвячоркам жыхары горада — многія з якіх далучыліся да аўтапрабегу на ўласных машынах — сустракалі аўтакалону на ўездзе ў горад каля спартыўна-аздараўленчага комплекса “Жамчужына”. Прывітальныя песні, хлеб-соль і найлепшыя пажаданні гучалі ад землякоў.

Далей працэсія перамясцілася на пярон чыгуначнага вакзала: тут, каля помніка Фёдару Крыловічу, прайшоў урачысты мітынг з удзелам прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзі. Ля помніка была ўстаноўлена таблічка з QR-кодам, сасканіраваўшы які мабільным тэлефонам, можна атрымаць дэталёвую інфармацыю аб слаўным падпольшчыку, які ў ліпені 1943 года ўчыніў самую буйную дыверсію на чыгунцы за ўвесь перыяд Вялікай Айчыннай вайны і ,безумоўна, паспрыяла поспеху Чырвонай арміі ў Курскай бітве. Вынікам дыверсіі Крыловіча стала знішчэнне значнай колькасці гаручага і бронетэхнікі, у тым ліку танкаў “Тыгр” — кожны з якіх падчас аперацыі “Цытадэль” быў для ворага літаральна незаменным.
Завяршаецца акцыя святочным канцэртам, які зараз ідзе ў ГЦК «Равеснік».

Больш фота тут

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем