Што новага? — Адказваюць спецыялісты філіяла «Асіповіцкі» ААТ «Бабушкіна крынка»

Што новага? — Адказваюць спецыялісты філіяла «Асіповіцкі» ААТ «Бабушкіна крынка»

Гэтае простае, але ёмкае пытанне нярэдка дапамагае даведацца шмат цікавых рэчаў. Сёння яго задаём спецыялістам філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” — кіруючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”.

 Новае адзенне для любімага прадукту

Днямі адноўлена вытворчасць сыркоў тварожных глазураваных у кашыраванай фользе. Для гэтага спецыяльна быў набыты аўтамат PAKMA літоўскай вытворчасці, які “апранае” не менш за 65 сыркоў у хвіліну. Акрамя новай упакоўкі, падабрана асартыментная лінейка і група напаўняльнікаў, якая можа задаволіць самы вытанчаны густ.

Зараз да любімага прадукту з добра знаёмымі смакамі дабавіўся сырок з вараным згушчаным малаком, з какосам і водарам ваніліну, з мармеладам, міндалём, курагой. Таксама выкарыстоўваюцца такія напаўняльнікі, як “мак-разынкі-бісквіт”, “рафаэла”, “пламбір”, “мядовая груша” і “чорныя парэчкі”. Усё гэта прадстаўлена ў новым прывабным дызайне пад вядомым суббрэндам “Веселые внучата”.

zhEnshhyina-s-syirkami

 Гурману

За такі ласунак, як сыр, агітаваць наўрад ці варта: ужо на працягу тысяч гадоў ён карыстаецца асаблівай папулярнасцю. Надзяляецца належная ўвага яму і мясцовым малочным перапрацоўшчыкам. У хуткім часе будзе запушчана вытворчасць усім вядомага мяккага сыру “Адыгейскі” і падобнага з ім па тэхналогіі “Майскага лагоднага”. Спачатку яго будзе выпускацца прыкладна 500 кілаграмаў у суткі — да 10 тон у месяц.

Рэалізоўваць навінкі плануецца на тэрыторыі Магілёўшчыны, а пры станоўчым раскладзе геаграфія пашырыцца. Што ж тычыцца карысці сыроў для здароўя, то яе цяжка пераацаніць: прадукт надзвычай багаты кальцыем, фосфарам, бялком. Разам з тым, названыя гатункі можна з упэўненасцю аднесці да дыетычных. Дарэчы, сыры ідэальна падыходзяць для снедання, прыгатавання сырнікаў, варэнікаў.

 I яшчэ раз — мадэрнізацыя

Зараз на прадпрыемстве завяршаецца мадэрнізацыя ўчастка па вытворчасці сухіх малочных прадуктаў. А заключаецца яна ва ўдасканаленні работы дзвюх дзеючых і мантажы трэцяй вакуум-выпарной устаноўкі маркі “Віганд”. Праведзеныя работы забяспечаць стабільнае функцыянаванне апарата з павышанай вытворчасцю па зыходным прадукце на 5%. Будзе выкарыстоўвацца пара з ціскам 6 Бар да ранейшых 9-ці, што дазволіць знізіць    удзельнае спажыванне энергазатрат мінімум на 15%, у тым ліку пары, электраэнергіі, вады. Забяспечыцца 100-працэнтная цеплавая апрацоўка прадукту, які паступае на згушчэнне пры 90°С.

Кіраванне тэхналагічным працэсам, аператыўны цэнтралізаваны кантроль, улік і рэгістрацыя параметраў, перадача інфармацыі, выключэнне памылак чалавечага фактару — вось асноўныя задачы, якія вырашацца ў выніку праведзенай мадэрнізацыі гэтага ўчастка.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость