Шчаслівыя асіпаўчане

Шчаслівыя асіпаўчане

о 045

Шчаслівым стане пачатак гэтай зімы для многіх працаўнікоў СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”: гасцінна адкрыў свае дзверы інтэрнат прадпрыемства. Трохпавярховы будынак знаходзіцца ў маляўнічым месцы, дзе з усіх вокнаў відаць лясныя краявіды. У новай пабудове ёсць добраўпарадкаваныя двух- і аднапакаёвыя кватэры, з асобнай кухняй і санвузлом, пакоі ў блоку.

У першую чаргу ключы атрымалі маладыя спецыялісты, якія прыбылі па размеркаванні або накіраваныя на работу ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы, а таксама сем’і і работнікі, якія ўжо даўно працуюць на прадпрыемстве і добрасумленна выконваюць свае службовыя абавязкі. Першачарговая ўвага надзяляецца і рассяленню рабочых асноўных прафесій. У інтэрнаце, які ўвогуле разлічаны на 100 месцаў, таксама будуць спыняцца на пэўны час і камандзіраваныя на завод прадстаўнікі іншых арганізацый.

Адной з першых сюды збіраецца перасяліцца сям’я ФЯДЗЬКО, якая ўжо літаральна днямі з арандуемых “квадратаў” пераедзе ў 2-пакаёвую кватэру. Дарэчы, Арцём і Алена патрапілі на вагонабудаўнічае прадпрыемства тры гады назад пасля вучобы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту — абое атрымалі там спецыяльнасць інжынера-механіка. Цяпер Арцём — начальнік цэнтральнай завадской лабараторыі, а майстар Алена пакуль у дэкрэтным адпачынку з аднагадовай Златкай.

Настрой у маладой сям’і зараз асаблівы. Па-першае, гэта заўсёды радасць — займець сваё жыллё. Другі прыемны аспект — і абсталяванне, і мэбля тут з нуля. I наогул — вакол адчуваецца пазітыў! Ды і маленькай дачушцы хутка будзе з кім гуляць: на сяброў у інтэрнаце заўжды багата!

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем