Шчадроўкі на Асіповіччыне: «Дай казе сала, каб каза ўстала»

Шчадроўкі на Асіповіччыне: «Дай казе сала, каб каза ўстала»

У земляробстве час коціцца нібы кола, паўтараючы поры года ў адпаведнасці з цыклам сонцастаяння. 3 24 снежня да 6 студзеня “сонца паварочвае на лета” — дзень прыбывае аж да сакавіцкага раўнадзенства. Кола, календы (ад лац. Саlendае) — назва першага дня кожнага месяца на лацінскай мове. Адсюль імя гэтага святочнага часу, на які прыпадае і свята Нараджэння Хрыста.

Напярэдадні Новага года па старым стылі — праз тыдзень пасля Каляд — нашы продкі-славяне святкавалі Шчодры вечар, які, па хрысціянскім календары, яшчэ называлі днём святой Маланні або Васіллевай калядой. Шчодрым вечар звалі таму, што на стол ставілі багатую куццю, якую, у адрозненне ад поснай, запраўлялі мясам і салам.

шчадроуки

Вылучалася свята яшчэ і абрадам, які ў народзе вядомы як Шчадруха, Шчадрэц, Шчодрык. Продкі лічылі: калядоўшчыкі адганяюць песнямі і карагодамі нячыстую сілу, якая асабліва шчыруе ў калядны час. Гэтыя народна-абрадавыя традыцыі памятаюць і сёння.

 На Асіповіччыне адраджэннем абрадаў і традыцый дзядоў і прадзедаў займаюцца многія прыхільнікі народнай спадчыны, сярод якіх і калектыў мастацкай самадзейнасці “Вязанка” Вяззеўскага сельскага Дома культуры. Пастаянныя ўдзельнікі раённага свята “Шчадроўкі” штогод накіроўваюцца калядным гуртам па вёсках, каб з пажаданнямі шчасця завітаць да гаспадароў, якія, у сваю чаргу, дзякуюць калядоўшчыкам, частуючы іх пірагамі ды каўбасамі. Сёння з Казой, Механошам, васьмікутнай зоркай і іншымі дзеючымі асобамі ў чарговы раз завітаюць па знаёмых і незнаёмых адрасах, дзе іх ужо чакаюць. А вось у аграсядзібе “Краснае” самадзейныя артысты з Вяззя ўжо пакалядавалі.

— З гаспадарамі сябруем не першы год, — гаворыць дырэктар Вяззеўскага СДК Мікалай Забаўскі. — “Краснае” прыцягвае наведвальнікаў сваёй аўтэнтычнасцю. Госці сядзібы заўсёды рады дакрануцца да родных вытокаў, паслухаць народныя песні, патанчыць. Абрад калядавання—шчадравання нясе добры пасыл, спрыяе паляпшэнню дабрабыту, належнаму настрою на “новае лета”. Адроджаныя і пашытыя сваімі рукамі нацыянальныя строі, гармонік з бубнам, абрадавыя песні і гульні — частка нашай культуры. Усё гэта і хочацца данесці да сучасных беларусаў.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем