Шчадроўкі на Асіповіччыне: «Дай казе сала, каб каза ўстала»

Шчадроўкі на Асіповіччыне: «Дай казе сала, каб каза ўстала»

У земляробстве час коціцца нібы кола, паўтараючы поры года ў адпаведнасці з цыклам сонцастаяння. 3 24 снежня да 6 студзеня “сонца паварочвае на лета” — дзень прыбывае аж да сакавіцкага раўнадзенства. Кола, календы (ад лац. Саlendае) — назва першага дня кожнага месяца на лацінскай мове. Адсюль імя гэтага святочнага часу, на які прыпадае і свята Нараджэння Хрыста.

Напярэдадні Новага года па старым стылі — праз тыдзень пасля Каляд — нашы продкі-славяне святкавалі Шчодры вечар, які, па хрысціянскім календары, яшчэ называлі днём святой Маланні або Васіллевай калядой. Шчодрым вечар звалі таму, што на стол ставілі багатую куццю, якую, у адрозненне ад поснай, запраўлялі мясам і салам.

шчадроуки

Вылучалася свята яшчэ і абрадам, які ў народзе вядомы як Шчадруха, Шчадрэц, Шчодрык. Продкі лічылі: калядоўшчыкі адганяюць песнямі і карагодамі нячыстую сілу, якая асабліва шчыруе ў калядны час. Гэтыя народна-абрадавыя традыцыі памятаюць і сёння.

 На Асіповіччыне адраджэннем абрадаў і традыцый дзядоў і прадзедаў займаюцца многія прыхільнікі народнай спадчыны, сярод якіх і калектыў мастацкай самадзейнасці “Вязанка” Вяззеўскага сельскага Дома культуры. Пастаянныя ўдзельнікі раённага свята “Шчадроўкі” штогод накіроўваюцца калядным гуртам па вёсках, каб з пажаданнямі шчасця завітаць да гаспадароў, якія, у сваю чаргу, дзякуюць калядоўшчыкам, частуючы іх пірагамі ды каўбасамі. Сёння з Казой, Механошам, васьмікутнай зоркай і іншымі дзеючымі асобамі ў чарговы раз завітаюць па знаёмых і незнаёмых адрасах, дзе іх ужо чакаюць. А вось у аграсядзібе “Краснае” самадзейныя артысты з Вяззя ўжо пакалядавалі.

— З гаспадарамі сябруем не першы год, — гаворыць дырэктар Вяззеўскага СДК Мікалай Забаўскі. — “Краснае” прыцягвае наведвальнікаў сваёй аўтэнтычнасцю. Госці сядзібы заўсёды рады дакрануцца да родных вытокаў, паслухаць народныя песні, патанчыць. Абрад калядаванняшчадравання нясе добры пасыл, спрыяе паляпшэнню дабрабыту, належнаму настрою нановае лета”. Адроджаныя і пашытыя сваімі рукамі нацыянальныя строі, гармонік з бубнам, абрадавыя песні і гульнічастка нашай культуры. Усё гэта і хочацца данесці да сучасных беларусаў.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

22 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал о скором визите в Китай и встрече с Си Цзиньпином

21 августа 2025
Читать новость
Власть

Производство ракет – в центре внимания Лукашенко. Президент требует определиться с развитием отрасли

21 августа 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый парень во время конфликта избил меня. Как его наказать?” Отвечает участковый инспектор милиции

21 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 августа для всех знаков зодиака

21 августа 2025
Читать новость
Власть

“Фундамент для масштабного рывка есть”. Главное из переговоров Лукашенко и Пезешкиана в Минске

20 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем