Сенатар сустракаецца з людзьмі ў Асіповічах

Сенатар сустракаецца з людзьмі ў Асіповічах

У апошнім дні інфармавання насельніцтва на Асіповіччыне ўдзельнічала член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльных пытаннях Алена Круцько (на здымку ў цэнтры — разам з кіраўнікамі райбальніцы і райЦГЭ Аляксандрам Сільчанка і Кацярынай Мукалавай). Аб парламенцкай дзейнасці і будучых выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў і расказвае галоўурач Кіраўскай цэнтральнай райбальніцы.

kryt'ko osipovichi

— Напачатку ўдакладню, што я, калі коратка казаць, не дэпутат, а сенатар. Таму ў верхняй палаце парламента ўскладзеныя абавязкі і выконваю не на прафесійнай аснове, а калі збіраемся на сесіі — вясной і восенню. У Кіраўску ж займаюся звыклай справай — медыцынай.

На сесіях, пасяджэннях Камісій працуем надзвычай шчыльна: паступаючых з Палаты прадстаўнікоў дакументаў шмат, і далёка не ўсе яны атрымліваюць “зялёнае святло”, хапае і адпраўляемых на дапрацоўку. I гэта — нармальная з’ява, недарма ж законапраекты прымаюцца не адразу, а толькі пасля дбайнага вывучэння, неаднаразовых слуханняў.

Што тычыцца непасрэдна нашай камісіі, то зараз скрупулёзна рыхтуем змяненні ў закон аб ахове здароўя, які не пераглядаўся з 1993 года і, натуральна, у многім састарэў. Магчыма, у выніку атрымаецца нават Кодэкс аб ахове здароўя, але, паўтаруся, работы наперадзе яшчэ вельмі шмат. У падрыхтоўцы задзейнічана багата спецыялістаў, устаноў-арганізацый, грамадскіх фарміраванняў і г.д. — будучы ж дакумент тычыцца практычна ўсіх.

Цяпер — наконт выбараў-2014. Кампанія ідзе поўным ходам паўсюдна, кандыдаты ў дэпутаты вылучаны, зарэгістраваны і распачалі перадвыбарную агітацыю. Многія з выбаршчыкаў удзельнічалі ў выбарах ужо не раз, ёсць тыя, для каго падобнае ўпершыню, але звяртаюся да ўсіх без выключэння.

Безумоўна, кожны з нас аддасць голас менавіта таму, каму больш давярае, але прашу ўсіх зрабіць адно: прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць альбо 23 сакавіка, альбо раней. Не падабаюцца прэтэндэнты на дэпутацкі мандат — выкрасліце іх наогул, гэта ваша права, вам рашаць, якія дэпутаты будуць працаваць у Савеце. Але галоўнае — выканайце грамадзянскі абавязак, аддайце свае галасы лепшым.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем