Сегодня в Осиповичах состоялось три важных события

Сегодня в Осиповичах состоялось три важных события

Дзень усё роўна стаў адметным

Абласныя дажынкі, да якіх горад амаль цэлы год рыхтаваўся напружана і з
размахам, былі перанесены на наступны год. Прычына больш чым слушная: масавыя мерапрыемствы ў перыяд, калі колькасць хворых на КАВІД-19 імкліва расце, праводзіць нельга, а Асіповіцкі раён з 10 лістапада ўвогуле пераведзены на масачны рэжым.
Але ж ёсць рэчы, якія адмяніць немагчыма і адкладваць “на потым” не варта. Гэта — ключавыя аспекты ў развіцці сацыяльнай інфраструктуры горада. Такіх момантаў 13 лістапада было адразу тры: закладванне памятнай капсулы на месцы, дзе ўжо ў бліжэйшыя месяцы пачнецца будаўніцтва адной з самых незвычайных школ у Магілёўскай вобласці, ўрачыстае адкрыццё адрамантаванай райпаліклінікі і раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Узгаданыя цырымоніі прайшлі ў прысутнасці старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца, памочніка Прэзідэнта — інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч, намесніка міністра аховы здароўя Барыса Андрасюка, старшынь Асіповіцкіх райвыканкама і райсавета дэпутатаў Канстанціна Жыгуцкага і Сяргея Сувеева, парламентарыяў Ігара Марзалюка, Святланы Шутавай, Сяргея Анюхоўскага, ганаровага грамадзяніна Асіповіцкага раёна Мікалая Ананьева.
Падрабязнасці — у бліжэйшых нумарах “раёнкі”.

 

Фото Дмитрия Саврицкого

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 28 июля

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики обещают Могилёвской области температурные качели: в начале недели +18°С, к выходным — до +32°С

27 июля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможности для достижения товарооборота в $1 млрд с Калужской областью

27 июля 2026
Читать новость
Профилактика

Безопасность вблизи энергообъектов

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Супер-пірог вагою больш за 40 кілаграмаў збіраюцца спекчы працаўнікі ААТ “Асіповіцкі хлебазавод” да дня горада, правядзенне якога плануецца 1 жніўня

27 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 27 июля

27 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем