Сегодня — День единения народов Беларуси и России

Сегодня — День единения народов Беларуси и России

Абараняць агульныя інтарэсы

Напярэдадні свята адбылася значная падзея ва ўмацаванні сувязей паміж Узброенымі Сіламі саюзных дзяржаў — батальённае тактычнае вучэнне, у якім было задзейнічана больш за 400 ваеннаслужачых, каля 100 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі Віцебскага асобнага гвардзейскага паветрана-дэсантнага злучэння Сіл спецыяльных аперацый і каля 90 расіян — вайскоўцаў гвардзейскага Чарнаморскага дэсантна-штурмавога палка Пскоўскага гвардзейскага злучэння Паветрана-дэсантных войскаў.

Сумеснае вучэнне прайшло ў перыяд з 15 па 27 сакавіка на тэрыторыі палігона «Асіповіцкі» і паказала высокі ўзровень дасканаласці навыкаў узаемадзеяння падраздзяленняў беларускіх і расійскіх вайскоўцаў, неабходных для барацьбы з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі.

* * *

На афіцыйнай цырымоніі закрыцця кіраўнік тактычнага вучэння, камандзір Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады гвардыі палкоўнік Аляксей Ялфімаў уручыў удзельнікам ведамасныя медалі «За ўмацаванне ваеннага су-працоўніцтва», «90 гадоў Сілам спецыяльных аперацый і Паветрана-дэсантным войскам» і ганаровыя граматы ад камандуючага ССА генерал-маёра Вадзіма Дзенісенкі. За стараннасць, праяўленую ў ходзе сумеснага вучэння, траім расійскім вайскоўцам былі ўручаны наручныя гадзіннікі ад кіраўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

У сваю чаргу намеснік камандзіра Пскоўскага гвардзейскага дэсантна-штурмавога злучэння Паветрана-дэсантных вой-скаў палкоўнік Раман Самохін уручыў беларускім саюзнікам медалі «90 гадоў Паветрана-дэсантным войскам», памятныя медалі «75 гадоў 76-й гвардзейскай Чарнігаў-скай Чырвонасцяжнай ордэна Суворава дэсантна-штурмавой дывізіі», а таксама граматы ад камандавання гвардзейскага злучэння ПДВ.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем