Саветы Асіповіччыны за работай. За стандартамі бачыць людзей

Саветы Асіповіччыны за работай.  За стандартамі бачыць людзей

Якраз гэты пасыл і стаў галоўным у рабоце членаў пастаяннай камісіі па сацыяльных пытаннях Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, пасяджэнне якой прайшло днямі на Асіповіччыне. I пра важнасць азначанай тэмы сведчыць ужо такі факт, што разам з членамі камісіі, якую ўзначальвае начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магаблвыканкама Анатоль Сінкавец, працавалі разам і старшыня аблсавета дэпутатаў Анатоль Iсачанка з намеснікам старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Уладзімірам Шэпялевічам, і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Калтуноў з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу краіны Аленай Круцько, і старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч.

Облсеминар Советы 1

Распачалася работа ў аграгарадку Вяззе, дзе пасля кароткага расказу старшыні райсавета дэпутатаў Аляксандра Пузіка аб сацыяльна-эканамічным развіцці і перспектывах Асіповіччыны гаспадары паказалі аб’екты сацыяльнй сферы Вяззеўскага сельсавета. З цікавасцю наведалі ўдзельнікі практычнага мерапрыемства мясцовыя Дом культуры, паштовае аддзяленне і гандлёвы цэнтр, пазнаёміліся з медыцынскім і бытавым абслугоўваннем насельніцтва і дзейнасцю тэлефаністаў на вёсцы. З падрабязным тлумачэннем, натуральна, узнікаючых у працэсе разнастайных пытанняў.

Абмеркаванне ўбачанага працягвалася практычна ўсю дарогу да горада, знаёмства з якім па традыцыі пачалося з ускладання кветак да помнікаў на Алеі Герояў. Пасля чаго дэпутатаў чакала наведванне двух прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці — ЗАТ “Алцімед” і ІПВУП “Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца”. Землякі добра ведаюць, што выпускаюць гэтыя калектывы і якая запатрабаваная на рынку іх прадукцыя, чулі пра эндапратэзы і ўжо карысталіся тым жа пральным парашком “Мара” і госці, але ўбачыць сучасную вытворчасць на свае вочы — гэта зусім іншая справа. А таму і да дырэктараў Анатоля Досты з Прэдрагам Франічам пытанняў было зашмат. Што і не дзіўна: падобнага больш няма не толькі на Магілёўшчыне, а і ў краіне.

Облсеминар Советы 2

Непасрэдна пасяджэнне адбылося ў райвыканкаме, прычым удзел у ім прынялі ўжо і старшыні нашых сельсаветаў з кіраўнікамі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, тыя, хто непасрэдна працуе для людзей і фактычна адказвае за належнае выкананне прынятых у краіне сацыяльных стандартаў — у галінах жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі, спорту і турызму, культуры, медыцыны, сувязі, транспарту і г.д.

Аб праводзімай рабоце па ўдасканальванні склаўшайся ў рэгіёне сістэмы абслугоўвання насельніцтва падрабязна расказаў Аляксандр Пузік, але ўдакладняючых пытанняў хапіла не толькі да прамоўцы, а і да  шэрагу адказных работнікаў райвыканкама і працоўных калектываў. З удакладненнем, як і што можна і трэба зрабіць яшчэ, каб людзям на месцах жылося больш зручна, з кожным днём лепш.

Ці задавальняе вяскоўцаў транспартнае злучэнне з горадам? Што робіцца камунальнікамі і іншымі службамі, каб паселішчы мелі належны выгляд і рэгулярна пазбаўляліся ад бытавога смецця? Ці няма праблем з падвозам дзяцей у школу і вяртаннем іх дамоў? Як наладзілі абслугоўванне жыхароў сяла гандляры і бытавікі?

Карацей, канкрэтная размова ішла па самых розных накірунках. І з выхадам зноў жа на чалавека.

Облсеминар Советы 3

У падобным фармаце дыялогу працягвалася абмеркаванне і яшчэ двух пытанняў, якія тычыліся работы выканаўчых і распараджальных органаў Асіповіччыны па забеспячэнні занятасці насельніцтва, людскімі зваротамі. З імі выступілі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Тамара Бурак і Ала Некрашэвіч, і тут таксама хапіла розных думак-меркаванняў.

— Мясцовая ўлада прымае шмат добрых рашэнняў, — адзначыў напрыканцы выязнога пасяджэння Анатоль Ісачанка, — на-кіраваных на карысць чалавека, таму галоўнае — даводзіць іх да лагічнага канца, рабіць усё, каб яны абавязкова праводзіліся ў жыццё. На Асіповіччыне, як і ў іншых месцах, хапае і дэпутатаў розных узроўняў, і наогул разумных і неабыякавых — з актыўнай, як гаворыцца, жыццёвай пазіцыяй — людзей, таму больш райцеся з імі, абмяркоўвайце вызначаныя напрамкі дзейнасці. Магчыма, будуць розныя погляды-меркаванні, не выключаны нават супрацьлеглыя, але менавіта ў спрэчках і нараджаецца ісціна. Не хапае ў чымсьці кампетэнцыі — звяртайцеся да парламентарыяў-сенатараў, дэпутатаў рэспубліканскага ўзроўню — мы ж ім не дарма аказалі такое высокае давер’е. Бо ёсць праблема — яе трэба вырашаць, знаходзіць варыянты. Вось сёння разам больш пільна пачалі аналізаваць, углядацца ў сацыяльныя стандарты — і высвятляецца, што гэта не догма, што асобныя з іх ужо патрабуюць перагляду. Усё правільна: жыццё не стаіць на месцы, без дынамікі няма развіцця. Таму галоўнае — ніколі і ні ў чым не быць абыякавымі. І абавязкова дзейнічаць усім у адной запрэжцы, разам. Бо задача ў распараджальнай і выканаўчай улад, як і справа, агульная: працаваць на карысць людзям.

І з гэтым нельга не пагадзіцца.

Віталь КУЛАКОЎ.

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем