Саветы за работай Асіповіччына: агляд на месцы

Выязное пасяджэнне пастаяннай камісіі па пытаннях законнасці і правапарадку Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў прайшло ў Асіповічах 22 сакавіка і было прысвечана разгляду аднаго з надзённых аспектаў выканання Дырэктывы 1 Прэзідэнта краіны «Аб мерах умацавання грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. А менавітаэфектыўнасці работы органаў мясцовага кіравання і самакіравання па прадухіленні пажараў і дарожнатранспартных здарэнняў, у тым ліку на тэрыторыях навучальных і дзіцячых дашкольных устаноў.

Напачатку старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік азнаёміў удзельнікаў мерапрыемства з сацыяльнаэканамічным становішчам рэгіёна і ім быў прадэманстраваны фільм
пра Асіповіччыну.

Два памятныя ўсім пажары, у якіх загінулі дзеці, высокі ўзровень аварыйнасці на дарогах рэспубліканскага значэння ніяк нельга лічыць недапрацоўкамі зацікаўленых раённых службаў. Янынаступствы не лепшых рыс грамадства: п’янства, недысцыплінаванасці, абыякавасці, несумленнасці… I барацьбу з гэтымі сацыяльнымі хібамі трэба пачынаць з выхавання маленькіх грамадзян.

Нельга сказаць, што Асіповіччына прымяняе нейкія прынцыпова новыя напрацоўкі, ды, па вялікім рахунку, гэта і не патрабуецца: усе неабходныя праграмы дастаткова дасканалыя і дзейнічаюць даўно. Аднак моцны бок нашых навучальных
устаноў у тым, што да вы
канання абавязковых патрабаванняў па фарміраванні ў дзяцей вопыту бяспечнага існавання яны падыходзяць творча і, калі можна так сказаць, «з агеньчыкам”.

У гэтым удзельнікі пастаяннай камісіі маглі пераканацца падчас наведвання ДУА «Асіповіцкі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці” і «Сярэдняя школа 3 г. Асіповічы”, дзе азнаёміліся са спецыфікай сістэмы навучання дзяцей па прадухіленні пажараў і дарожнатранспартных здарэнняў. Прычым, з шырокім ужываннем элементаў творчасці, гульні і самых сучасных педагагічных тэхналогій.

Па словах старшыні пастаяннай камісіі аблсавета Міхаіла Гаравіка, пачутае і ўбачанае падчас выязнога пасяджэння ў Асіповіцкім раёне дало дэпутатам важную інфармацыю. Яна будзе грунтоўна вывучана і, пасля прыняцця адпаведнага рашэння, распаўсюджана па ўсіх рэгіёнах вобласці ў выглядзе канкрэтных рэкамендацый па паляпшэнні пажарнай бяспекі і ўмацаванні дарожнай дысцыпліны.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем