Саветы Асіповіччыны за работай: усё — дзеля лепшага

Саветы Асіповіччыны за работай: усё — дзеля лепшага

Калі праязджаеш па цэнтральнай вуліцы аграгарадка Ліпень, абавязкова звяртаеш увагу на будынак, у якім размяшчаецца сельсавет. Выглядае ён утульна, пасучаснаму. Прыдваровая тэрыторыя заўсёды дагледжана, летам памяшканне атуляюць кветкі, зімой пра сябе нагадвае ёлачка, пасаджаная якраз у год пераезду сельсавета на гэты адрас. Зараз яна прыбрана навагоднімі гірляндамі і шарамі. Такая ж прыгажуня стаіць і ў прасторным фае, ствараючы святочны настрой наведвальнікам і гаспадарам, у якіх кожны дзень запоўнены важнымі жыцейскімі справамі.

Кабінет старшыні Надзеі Мікалаеўны ЦЯХНЮК сустрэў той жа ўтульнасцюувесь у прыгожых пакаёвых кветках. Сама ж яна вяла размову па тэлефоне, вырашаючы, мусіць, адно з набалелых пытанняў, бо была чымсьці ўзрушаная.

— За дзень іх столькі бывае, што іншы раз галава ідзе кругам, — гаворыць гаспадыня. — Злабадзённымі па-ранейшаму застаюцца праблемы, звязаныя з выхаваннем дзяцей у нешчаслівых сем’ях. На жаль, у сацыяльна небяспечным становішчы знаходзіцца чацвёра непаўналетніх, якія выхоўваюцца ў дзвюх сем’ях. Зараз менавіта і займаюся адной з іх, таму настрой зусім не святочны. Безумоўна, пастаянныя рэйды, якія праводзім сумесна з участковым інспектарам, членамі дабравольнай дружыны, настаўнікамі, медыкамі, прыносяць свае плады. Але, на жаль, на тэрыторыі сельсавета ўсё яшчэ не пазбавіліся ад п’янства ды самагонаварэння, нежадання некаторых грамадзян весці законапаслухмяны лад жыцця. Гэта не можа не адбівацца на крымінагеннай абстаноўцы: за студзень-лістапад мінулага года здзейснена 23 злачынствы, 16 з якіх раскрыта. Весці прафілактычную работу сярод такіх людзей дапамагае грамадскі пункт аховы парадку. На яго пасяджэннях пабылі летась 75 чалавек, чые паводзіны не адпавядалі прынятым нормам. Адных накіравалі на прымусовае лячэнне ад алкагалізму, другіх уладкавалі на работу. Некаторых дапамагаюць перавыхоўваць працоўныя калектывы, у тым ліку і абавязаных асоб. Дарэчы, дзейнасць пункта за I паўгоддзе 2013 года прызнана лепшай у раёне.

— Як вядома, на парадку дня ў органаў мясцовай улады штодзённа стаяць пытанні па добраўпарадкаванні і паляпшэнні санітарнага стану населеных пунктаў. Якая работа праводзіцца ў вас?

— Ліквідавана 56 несанкцыянаваных сметнікаў, адрамантавана 700 і пабудавана 340 метраў агароджы, выпілена 77 аварыйных і пасаджана 55 дрэў. Пастаўлена на баланс “Водаканала” 70 грамадскіх калодзежаў. Знеслі 6 безгаспадарчых дамоў, перадалі ў сельскагаспадарчы абарот каля 5 гектараў пустуючых зямель. Пастаянны клопат — грамадзянскія могілкі. Агульная плошча ўсіх дзевяці — каля 10 гектараў. Сёлета значна пашырылі тэрыторыю могілак у Знаменцы. Тут жа зрабілі дзве пляцоўкі для кантэйнераў пад смецце. Дапамогу ва ўстаноўцы агароджы аказаў лясгас на чале з дэпутатам райсавета Мікалаем Раўбелем. Не забываем пра брацкія магілы і помнікі. Усяго на добраўпарадкаванне пайшло каля 100 мільёнаў рублёў.

А людзям пажылога ўзросту, у каго няма паблізу родных і блізкіх, дапамогу аказваеце?

— Не пакідаем, канечне, іх па-за ўвагай. На надомным абслугоўванні знаходзіцца 45 чалавек. З імі працуюць 6 сацыяльных работнікаў. Пры сельвыканкаме існуе сацыяльны пункт абслугоўвання насельніцтва. Пад яго апекай пенсіянеры, шматдзетныя і недобранадзейныя сем’і. У рамках акцыі “Працягні руку дапамогі” сабралі каля 500 штук рознага адзення, якое перададзена маламаёмным. Дамы сацыяльных паслуг ёсць у Пасеках, Бозку, Усціжы, Брыцалавічах, Семіровічах, Рафаліне, Iгнатоўцы. Гэта своеасаблівыя міні-сельсаветы. Наведваемся ў гэтыя вёскі згодна з зацверджаным графікам усім, як кажуць, светам, каб сяльчане былі і ў курсе навін, і іншыя патрэбныя паслугі атрымалі. Значна дапамагаюць старасты вёсак. Напрыклад, у Семіровічах яго абавязкі ўскладзены на дэпутата сельвыканкама Таццяну Мычка. Вяскоўцы ёй давяраюць. Пабольш бы такіх самаадданых людзей.

Дарэчы, нядаўна стартавала выбарчая кампанія ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Як спрацаваў ваш цяперашні дэпутацкі корпус, што чакаеце ад новага?

— У Ліпенскім сельсавеце 13 дэпутатаў. У асноўным, людзі вопытныя, добрыя дарадчыкі і памочнікі ў вырашэнні многіх пытанняў, галоўнае — неабыякавыя да лёсу і жыцця землякоў. Можа, не заўсёды кожнаму і хапае часу і магчымасцей на стопрацэнтна якаснае нясенне дэпутацкай службы, але жаданне зрабіць нешта добрае для людзей, якія ім даверыліся, ва ўсіх. Як і паўсюдна, у нас таксама створаны выбарчыя акругі і камісія. Хутка пачнецца работа па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты. Спадзяемся, што імі стануць самыя дастойныя жыхары, тыя, хто гатовы рухацца наперад разам, адной дружнай камандай дзеля лепшага жыцця роднага населенага пункта.

Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем