Сацыяльнае ўтрыманства: работа працягваецца

Сацыяльнае ўтрыманства: работа працягваецца

Нельга сказаць, што першы этап барацьбы з сацыяльным утрыманствам скончыўся паспяхова, аднак адмаўляцца ад спроб вырашыць праблему ўхілення ад удзелу ў фінансаванні агульнанацыянальных расходаў ніхто не збіраецца. Сёння ўжо відавочна, што кампанейшчына тут непрымальна, патрабуецца доўгая, мэтанакіраваная і напружаная работа.

Задзейнічаны ў ёй самыя розныя структуры, аднакстратэгічным цэнтрам” застаецца служба занятасці. Менавіта яна нясе маральную і службовую адказнасць за тое, каб людзі рэалізоўвалі сваё канстытуцыйнае права на працу з разуменнем асэнсаванай неабходнасці. Аб рэгіянальных асаблівасцях вядзення гэтай няпростай справы і гаворка з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Тамарай Бурак.

Напачаткупра ўжо зробленае. З якімі вынікамі выйшаў наш раён на 1 мая — устаноўленую Прэзідэнтам кантрольную дату?

— Праверка першапачатковага спісу сацыяльных утрыманцаў патрабавала вялікіх намаганняў, але дазволіла акрэсліць колькасць землякоў, якія абгрунтавана адносяцца да гэтай катэгорыі досыць дакладна. I хоць гэта лічба нестабільная, можна казаць, што пад дзеянне Дэкрэта аб сацыяльным утрыманстве падпадае каля 1200 чалавек. Пераважная большасць непрацуючых землякоў без прафесійнай адукацыі і не жадае яе атрымліваць, альбо мае прыхільнасць да парушэння працоўнай дысцыпліны. I дапамагаць у працаўладкаванні людзям, якія псіхалагічна не схільныя да сістэматычнай работы, вельмі складана.

— Калі чалавек доўгі час нідзе не працуе, ён абавязкова пераўтвараецца ў люмпена-маргінала?

— Не заўсёды. Атрымліваць даходы прымальнага ўзроўню можна і не маючы пастаяннага месца работы. Канечне, узровень прымальнасці выключна індывідуальны, аднак не памятаю, каб хтосьці звяртаўся за дапамогай у працаўладкаванні таму, што недаядае, галадае альбо не мае даху над галавой.

Непрацуючыя ў большасці сваёй вельмі неахвотна згаджаюцца займаць вакансіі з мінімальным заробкам. Напрошваецца вывад, што на нейкіх выпадковых падпрацоўках яны маюць магчымасць зарабляць не меней, чым пры афіцыйным працаўладкаванні.

I яшчэ. Падчас наведвання ўтрыманцаў па месцы жыхарства, работнікам райвыканкама даводзілася бачыць вельмі прыстойнае жыллё, а гэта надзейны індыкатар дабрабыту і ўзважаных адносін да жыцця.

Ужо на працягу амаль двух месяцаў працуе камісія па працаўладкаванні. Наколькі эфектыўна яна дапамагае мясцовым утрыманцам у працаўладкаванні?

— У сярэднім на кожнае пасяджэнне прыходзіць каля 20 чалавек. Як правіла, гэта людзі, якія страцілі работу з-за п’янства, прагулаў, звольненыя з-за адбыцця пакаранняў за крымінальныя злачынствы. Пераважная большасць іх, атрымаўшы накірунак на працаўладкаванне, на работу так і не з’яўляецца.

Сярод моладзі шмат тых, хто мае завышаную самаацэнку. Досыць часта сустракаюцца работнікі, якія спачатку звальняюцца, а потым пачынаюць шукаць лепшае месца. Крайні выпадак такой памылковай стратэгіі — чалавек звольніўся з работы, дзе яго заробак складаў 600 рублёў, і толькі потым пачаў шукаць месца, дзе плацяць болей, а працаваць давядзецца меней.

Яшчэ адзін тыповы варыянт — спецыяліст з вышэйшай адукацыяй катэгарычна не згаджаецца заняць рабочую вакансію. I ўзровень прапаноўваемых заробкаў не мае прынцыповага значэння. Маладыя людзі лічаць за лепшае сядзець на шыі ў бацькоў, каб толькі не нанесці “страты” свайму сацыяльнаму статусу.

Асаблівая катэгорыя — людзі, якія працаваць жадаюць, але таму перашкаджаюць фізічныя абмежаванні, цяжкія захворванні. Для такіх устаноўлены шэраг абмежаванняў, і ім знайсці работу па сілах вельмі складана.

Калі ў чалавека няма патрэбы працаваць, як можна яго пераканаць хадзіць на работу і належным чынам выконваць свае службовыя абавязкі?

— Адносіны да працы, як і ўсё ў нашым жыцці, мяняюцца, развіваюцца пад уплывам іншых сацыяльных і эканамічных фактараў. Таму галоўнае — успрымаць сітуацыю ўзважана і не марудзіць з пошукамі рашэнняў. Будзем дзейнічаць, і ўсё ў нас атрымаецца.

Гутарыў Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость