Самае-самае. 22 расінкі, з якіх складаецца дождж перамог

Самы галоўны педагог ясляў-сада № 10 “Расінка” — загадчык Любоў Ігнацьева, а яе аднадумца — калектыў, які складаецца з 59 чалавек.

Самая вялікая напоўненасць установы была ў 2020 годзе — 230 выхаванцаў.

Самы вопытны педагог — Алена Шычко, яна працуе ва ўстанове з 1989 года.

Самы малады спецыяліст — Карына Герасімовіч, прыступіла да абавязкаў выхавальніка летась.

Самы першы загадчык установы — Людміла Бекмецьева, займала пасаду з адкрыцця садка ў 1987 г. па 2005 г. Яна ж мае самы вялікі ветэранскі стаж.

Самы мужны работнік — Віктар Вінаградаў, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў.

Самы вопытны Дзед Мароз (па сакрэце) — Ірына Пацкевіч.

Самы крэатыўны педагог — Валянціна Ягорава.

Самыя ўмелыя рукі ў Вольгі Пятроўскай.

Самы вялікі знаўца беларускай мовы — Алена Шычко.

Самыя цудоўныя вакальныя здольнасці мае Людміла Сямёнава.

Самы вядомы выхаванец — Юлія Саўчанка, зараз саліст заслужанага калектыву РБ ансамбля народнай музыкі “Бяседа”.

Самая высокая ўзнагарода ўстановы — Дыплом I ступені пераможцы раённага спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці раёна па групе “Арганізацыі сацыяльнай сферы”.

Самае вялікае дасягненне мінулага года — Грамата галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама за ўдзел у адукацыйным праекце Парка высокіх тэхналогій “Інфарматыка без разеткі” пад кіраўніцтвам Ірыны Палазнік, Таццяны Малец і Алены Шычко.

Самая любімая страва дзяцей — бульбяное пюрэ з курынымі катлеткамі.

Самы актыўны член папячыцельскага савета — Валерый Сідоранка, тата траіх выхаванцаў установы.

Самы працавіты кветкавод — Валянціна Кавалёва.

Самы клапатлівы памочнік выхавальніка — Людміла Свечка.

Самае любімае свята дзяцей — Новы год.

Самая незвычайная дадатковая адукацыйная паслуга — стэп-аэробіка пад кіраўніцтвам Жанны Журы.

Самую незвычайную цацку зрабіла сваімі рукамі Вольга Паркалава. “Займальныя кубікі” занялі першае месца ў раённым конкурсе “Цацка сваімі рукамі” і прэзентаваліся ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Самы вопытны настаўнік-дэфектолаг і старшыня прафсаюзнага камітэта — Таццяна Апанасевіч.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем