С каким настроением жители Осиповичского района идут на выборы?

С каким настроением жители Осиповичского района идут на выборы?

Людміла Сабела, прыбіральшчыца службовых памяшканняў Лапіцкай СШ:

— Што ні кажы, а выбары — падзея хвалюючая, нават святочная. Планую прагаласаваць датэрмінова: жыву ў вёсцы Ручэй з малодшай дачкой, у яе

заўтра выхадны, таму зручна разам схадзіць на ўчастак у Сасновы. Канечне, хачу, каб дэпутаты і далей спрыялі людзям у вырашэнні розных пытанняў. Асабіста мне, напрыклад, патрэбна дапамога ў рамонце агароджы, усе жыхары вуліцы Ручэйскай будуць удзячны, калі дарогу падсыплюць ды падраўняюць. Хочацца, каб і ў вёсцы жыццё было камфортным!

Наталля Грышановіч, аператар машыннага даення філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”:

— Звычайна галасую непасрэдна ў дзень выбараў. Нягледзячы на тое што 18 чысла працую, абавязкова знайду час наведаць участак. Кандыдаты ў нас дастойныя, гэтым людзям давяраем, таму і на выбары пайду з задавальненнем.

Што хацелася б змяніць у нашым Ліпені? Зараз, напрыклад, трэба своечасова расчышчаць ад снегу дарогі і тратуары. Калі гэта магчыма, варта падкарэкціраваць графік асвятлення вуліц. Ліхтары запальваюцца ў 6 гадзін раніцы, а тым людзям, хто ідзе на ферму, святло неабходна ў 4, а то і крыху раней. Разумею, што гэта тычыцца далёка не кожнага насельніка аграгарадка, аднак і мы, працаўнікі фермы, таксама тут жывём — варта ўлічваць і наша меркаванне.

Яўгеній Лозікаў, навучэнец Асіповіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа:

Сам асіпаўчанін, сёлета ўпершыню ўдзельнічаю ў выбарах, і было прыемна нараўне з бацькамі атрымаць запрашэнне ўчастковай камісіі. Шчыра кажучы, крыху нават хвалююся, таму, думаю, пайду галасаваць разам з роднымі. Увогуле ж спадзяюся, што народныя абраннікі будуць дастойна працягваць усе добрыя справы і стануць ініцыятарамі новых станоўчых перамен. Настрой пазітыўны!

Последние новости

Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем