Роман Головченко побывал в Осиповичском районе

Актуальна
Сёння Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка з рабочай паездкай пабываў у Магілёўскай вобласці. Пасля візіту на бабруйскае ААТ “Белшына”, дзе адбылося знаёмства з вытворчасцю, перспектывамі развіцця прадпрыемства і ходам рэалізацыі буйных інвестыцыйных праектаў, кіраўнік урада наведаў Асіповіччыну.
Для дэтальнай размовы было абрана жытнёвае поле каля Вязычына дзяржаўнага прадпрыемства “Вязаўніца-Агра”. Правядзенне ўборачных работ у сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўшчыны і Асіповіцкага раёна — такім было асноўнае пытанне. У абмеркаванні прынялі ўдзел міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, а таксама кіраўнік нашага раёна Канстанцін Жыгуцкі і дырэктар названай гаспадаркі Леанід Гардзецкі.
“Вязаўніца-Агра” сёлета плануе атрымаць валавы збор 8700 тон збожжа без уліку кукурузы, чакаемая аддача ад кожнага засеянага зернем гектара — звыш 40 цэнтнераў.
Больш падрабязна аб сустрэчы — у бліжэйшым нумары “раёнкі”.