Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Асіповічах

Рэспубліканскі суботнік прайшоў у Асіповічах

18 красавіка па ўсёй краіне прайшоў рэспубліканскі суботнік. На Асіповіччыне ў ім прынялі ўдзел каля 15 тысяч чалавек. Многія працавалі на сваіх рабочых месцах — зароблена звыш 330 мільёнаў рублёў. Як вядома, палова сродкаў будзе накіравана на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, рэалізацыю мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем 70-годдзя Вялікай Перамогі, рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю мемарыяльных помнікаў. Другая палова пойдзе ў Міністэрства аховы здароўя для набыцця апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх для аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі арганізацый, якія аказваюць медыцынскую дапамогу дзецям.

 subbotnik

Асаблівую ўвагу ўдзялілі ў гэты дзень землякі добраўпарадкаванню тэрыторый населеных пунктаў, двароў, пад’ездаў шматкватэрных дамоў, помнікаў і месцаў баявой і воінскай славы.

Прыклад адказных адносін да важнай грамадскай справы паказалі кіраўніцтва выканаўчай і прадстаўнічых галін мясцовай улады, ветэраны і моладзь: вялася пасадка дрэў у паркавай зоне каля Алеі Герояў, прыбіраліся могілкі, лясны масіў у раёне паліклінікі, бераг Свіслачы побліз вёскі Смык, гарадскі пляж і іншыя аб’екты.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем