Рэспубліканская акцыя “Лес! Дабро! Парадак!”

Рэспубліканская акцыя “Лес! Дабро! Парадак!” завяршылася на мінулых выхадных. З 16 сакавіка па 18 красавіка ў рамках акцыі ў нашым раёне на 15 гектарах было пасаджана больш за 70 тысяч сосен, бяроз і елак. Акрамя таго, з лясоў вывезена сем кубоў смецця, убрана дзесяць кубоў пустазелля ў лясах і па ўзбочынах дарог, абноўлена адно месца грамадскага адпачынку і тры месцы воінскіх пахаванняў. На тэрыторыі раёна ў акцыі прыняло ўдзел каля 250 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
