Ремонт путепровода в Осиповичах начнется в ближайшее время

Ремонт путепровода в Осиповичах начнется в ближайшее время

Па інфармацыі ДРБУ № 199 — генеральнага падрадчыка аб’екта, — для рамонту ўсё ўжо гатова, але работы непасрэдна на аўтамабільным мосце пачнуцца ў першай дэкадзе жніўня. Дата “прывязана” да выслабанення абсталявання, якое па-трэбна для рамонту стыкаў панэляў перакрыцця. Такую тэхніку і работнікаў належнай квалі-фікацыі мае адзіная на Магілёўшчыне спецыялізаваная арганізацыя па рамонце мастоў і пуцеправодаў ДРБУ № 59, таму на яе паслугі існуе пэўная чарга.

Важнае ўдакладненне: падчас “рэанімацыі” пуцеправод не будзе закрывацца зусім. Плануецца перакрываць адну паласу, арганізаваўшы па другой рэверсіўны рух. Для падтрымання бяспекі ў такіх нязвыклых умовах запланавана прымяненне перасовачных святлафораў і іншага неабходнага рыштунку.

Прыблізна ў тыя ж тэрміны “стартуе” бягучы рамонт асфальтавага пакрыцця на ўчастку вуліцы Сташкевіча — ад гімназіі да перакрыжавання з Юбілейнай. А восенню адбудзецца рэканструкцыя вуліцы Гарбатава.

Каардынацыя тэрмінаў правядзення работ на пералічаных аб’ектах мае прынцыповае значэнне: разам з вуліцамі 60 гадоў Кастрычніка і Рабоча-Сялянскай яны ўтвораць штосьці падобнае на кальцавую дарогу — запатрабаваную для кожнага сучаснага горада частку транспартнай сістэмы.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

d.savrickiy@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем