Рассказываем о работе осиповичского ЗЖБК

Рассказываем о работе  осиповичского ЗЖБК

Прамысловасць

Сваю прадукцыю здалёку бачна

Змена майстра ўчастка зборных бетонных вырабаў Андрэя Балоцькі і аператара пульта кіравання Ігара Дзямко вымяраецца не толькі гадзінамі, але і кіламетрамі

Гаворка ідзе зусім не пра адлегласць, якую мужчыны пераадольваюць за гэты час, а пра вырабленую імі прадукцыю. Да прыкладу, за 8 працоўных гадзін участак выпускае каля 4 км тратуарных бардзюраў або 380-450 квадратных метраў пліткі. Менавіта такая вытворчая магутнасць абсталявання, але і чалавечы фактар мае пэўны ўплыў.

На завод Андрэй Балоцька прыйшоў пасля вучобы ў тэхнікуме прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Адразу працаваў аператарам пульта кіравання, хутка стаў брыгадзірам і вось ужо 16 гадоў займае пасаду майстра.

За 22 гады сваёй працы Андрэй Васільевіч стаў высокакваліфікаваным спецыялістам і добра ведае спажывецкія якасці прадукцыі. Пад яго пільным кантролем дзве лініі вытворчасці: элементаў добраўпарадкавання і жалезабетонных шпал. Зона адказнасці вялізная: дыяпазон абавязкаў — ад адсочвання наяўнасці неабходных для вытворчасці матэрыялаў да навучання новых работнікаў і разліку заработнай платы падначаленым.

— Найменняў вырабляемай прадукцыі шмат, — гаворыць мужчына, вядома, і аб’ёмы немаленькія, бо яна карыстаецца попытам па ўсёй Беларусі. Завод выпускае больш за 2 тысячы наменклатуры вырабаў. Калі іду па горадзе, то адразу бачу, дзе менавіта наша плітка і бардзюры. І варта сказаць, што яны нават лепшыя за іншыя. Нездарма завод уваходзіць у тройку лідараў па рэспубліцы.

17 гадоў таму прыйшоў на вытворчасць працаваць фармоўшчыкам Iгар Дзямко. На прадпрыемстве адзначылі яго здольнасці і навучылі новай прафесіі. І не прагадалі: зараз ён лепшы аператар па выпуску вырабаў паўсухога вібра-прасавання на заводзе, аб чым сведчыць наяўнасць яго партрэта на Дошцы гонару. Работа няпростая, патрабуе вялікай уважлівасці, бо падчас змены трэба сачыць за лініяй вытворчасці, спраўнасцю абсталявання, людзьмі і абавязкова якасцю прадукцыі.

Гуляючы па гарадскім парку, кожны можа ацаніць вартасць вырабаў мясцовага ЗЖБК, у стварэнні якіх ёсць і частка працы гэтых старанных мужчын.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем