Рассказываем о профсоюзной работе на ИООО «Кровельный завод ТехноНИКОЛЬ»

Рассказываем о профсоюзной работе на  ИООО «Кровельный завод ТехноНИКОЛЬ»

У грамадскіх аб’яднаннях

Прафсаюз: лёс ці выбар?

Гісторыя прафсаюзнага руху налічвае шмат дзясяткаў гадоў. Але і сёння гэта самая масавая грамадская арганізацыя не губляе сваёй актуальнасці. Аб буднях адной з пярвічак даведаліся ад яе старшыні.

Грамадская работа Пятру Логвіну падабалася заўсёды. Быў камсамольскім важаком, а потым каля васьмі гадоў — прафсаюзным лідарам КБА. У 2007 годзе ўзначаліў прафкам ААТ “Кровля” — прадпрыемства, на базе якога пазней было створана ЗТАА “Кровельный завод ТехноНИКОЛЬ”.

— Якія напрамкі дзейнасці лічыце галоўнымі ў сваёй рабоце?

— Выкананне вытворчага плана і ахову працы работнікаў. Мне дапамагаюць 20 грамадскіх інспектараў, якія трымаюць на кантролі бяспеку працы людзей у сваіх цэхах і на ўчастках. А тое, што сёлета не атрымана ніводнай вытворчай траўмы, лічу галоўным вынікам года, — дзеліцца Пётр Фёдаравіч.

Культурна-масавая работа — таксама адзін з напрамкаў дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі. Старанна папрацаваўшы, людзі павінны культурна адпачыць, пашырыць свой кругагляд, атрымаць прыемныя эмоцыі. Таму экскурсіі па славутых мясцінах роднай краіны ў нас не рэдкасць. Шмат разоў былі і на тэатральных пастаноўках, канцэртах. Арганізоўвалі актыўны адпачынак на лодках, лыжах і г.д. Сёлета, праўда, па рэкамендацыях медыкаў масавыя мерапрыемствы даводзіцца абмяжоўваць. Спадзяюся, што хутка гэтыя меры засцярогі будуць зняты.

— А якую дапамогу аказваеце сваім работнікам?

— Падтрымліваем мнагадзетныя сем’і. Сёлета матэрыяльную дапамогу атрымалі 8 сямей. Забяспечваем дзяцей завадчан пуцёўкамі ў аздараўленчыя лагеры. У гэтым годзе такой магчымасцю скарысталіся 10 працаўнікоў, летась — удвая больш. На працягу года выдзяляем па 2-3 пуцёўкі ў дзіцячы санаторый “Свіслач”. Калі хтосьці з работнікаў звяртаецца з заявай — дапамагаем прайсці курс санаторна-курортнага лячэння. Усяго за год 54 чалавекі атрымалі дапамогу на аздараўленне амаль на 7 тысяч рублёў. Дапамагаем сабраць у школу першакласнікаў, каб на сваёй першай лінейцы яны выглядалі асабліва прыгожымі. Робім хоць невялікі ўнёсак у сямейны бюджэт тых, хто трапіў у цяжкае фінансавае становішча, будуе дом або страціў здароўе.

Віншуем работнікаў са святамі, уручаем падарункі. Не забываем і пенсіянераў, якія многа гадоў добрасумленна адпрацавалі на заводзе. Яны не выбываюць з нашага калектыву назаўсёды, а працягваюць удзельнічаць у жыцці прадпрыемства. Многія, звольніўшыся, застаюцца ў прафсаюзе — гэта ўжо паказчык! Праводзім сумесныя з ветэранамі мерапрыемствы. Выпісваем ім газеты “Беларускі час” і “Асіповіцкі край”, якія яны могуць пачытаць у спецыяльна адведзеным пакоі. Калі ветэраны звяртаюцца з якімі-небудзь просьбамі ці прапановамі, заўсёды прыслухоўваемся і стараемся дапамагчы. Здараецца, што і вучымся чамусьці ад іх.

— Як аберагаеце работнікаў у складаных эпідэмічных умовах?

— Сродкамі індывідуальнай абароны забяспечаны цалкам. У дастатковай колькасці маем дэзрастворы, медыцынскія маскі. Нашы работнікі рэгулярна    апрацоўваюць рабочыя і месцы агульнага карыстання, дзвярныя ручкі. З правіламі паводзін ва ўмовах эпідэміі знаёмы ўсе. Але, на жаль, засцерагчыся ўдаецца не кожнаму. Ёсць людзі, якія перанеслі каранавірусную інфекцыю. Дарэчы, траім работнікам, якія цяжка хварэлі, выдзелена матэрыяльная дапамога для аднаўлення.

* * *

У прафсаюзнай арганізацыі ЗТАА “Кровельный завод ТехноНИКОЛЬ” знаходзяцца не ўсе работнікі прадпрыемства. Кіраўніцтва слушна лічыць, што кожны мае права выбару, і, у сваю чаргу, вядзе сацыяльную палітыку, накіраваную на клопат аб кадрах. Але тыя 90 працэнтаў працуючых, якія свядома палічылі неабходным уступіць у прафсаюз, работай сваёй пярвічкі задаволены, а яе кіраўнік Пётр Логвін карыстаецца павагай у калектыве, з яго меркаваннем лічацца. Вось што, напрыклад, расказала загадчык склада Анжэла Рэкіш:

— 32 гады знаходжуся ў прафсаюзнай арганізацыі. У нас заўсёды назіраецца добрая яўка на сходы, што пацвярджае: праводзяцца яны не дзеля галачкі. Разглядаем усе заявы, чаго б яны ні датычыліся, і дэталёва разбіраемся ў абставінах, каб у любой сітуацыі дапамагчы заяўніку.

Сваіх работнікаў ведаем добра і стараемся не выпускаць з зоны ўвагі. Хтосьці перанёс інсульт ці захварэў на кавід — патрэбна дапамога. Тэлефануем, падтрымліваем добрым словам ці рублём. Хутка ўсе мы  атрымаем падарункі да навагодняга свята. Адным словам, ніхто не застаецца без увагі.

140 прафсаюзных пярвічак створана на прадпрыемствах і ва ўстановах дзяржаўнай формы ўласнасці Асіповіччыны, 21 функцыянуе ў прыватных арганізацыях. Зараз ідзе стварэнне яшчэ чатырох.

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем