Работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности чествовали в РЦКиД

Работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности чествовали в РЦКиД

Урачыстае мерапрыемства з нагоды прафесійнага свята працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК адбылося ў пятніцу ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку. Святочная зала сабрала лепшых прадстаўнікоў галіны. Першым вітаў землякоў старшыня райвыканкама Павел Налівайка. Ён падкрэсліў важнасць працы тых, хто забяспечвае краіну якаснымі прадуктамі харчавання, расказаў аб дасягненнях і планах работнікаў АПК нашага краю. Кіраўнік раёна шчыра падзякаваў аграрыям за іх нялёгкія будні і ўручыў шэраг заслужаных узнагарод.

Павіншаваць асіповіцкіх хлебаробаў, жывёлаводаў і перапрацоўшчыкаў прыехаў і старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерый Сямёнаў. Ён пажадаў плёну на нівах і фермах, сямейнага дабрабыту. Ганаровую грамату Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання атрымаў вадзіцель філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына” Пётр Юзін, Ганаровую грамату аблвыканкама — трактарыст-машыніст ААТ “Бярэзіна-Агра-Люкс” Віктар Кадчык, а Падзяку абласнога выканаўчага камітэта — брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі ААТ   “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” Леанід Дзятлаў. Ганаровымі граматамі аблсельгасхарчу адзначана праца трактарыста-машыніста гэтай жа гаспадаркі Аляксандра Iванова і галоўнага агранома ААТ “Каменічы” Генадзя Кашлача.

Далучыліся да віншаванняў і прафсаюзныя лідары Алена Паргачова і Святлана Сідарэнка. Узнагароды прафесійнага саюза атрымалі 7 чалавек.

Святочны настрой на сцэне стваралі сваімі яркімі, цікавымі і рознажанравымі нумарамі прафесійныя і самадзейныя артысты Асіповіччыны. I няхай душэўны ўздым суправаджае працаўнікоў аграпрамысловага комплексу заўсёды!

Фото Нины ЦАРИК.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем