Пяць інспектараў і чатыры раёны

Напрыканцы студзеня інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адзначыла дзесяцігоддзе свайго
існавання.

Спачатку перад новай інспекцыяй была пастаўлена задача навесці ў ахове лясоў і рэк элементарны парадак. Паступова намаганні далі плён, і сваю першую круглую дату IАЖіРС сустракае ўжо ў зусім іншых умовах. Якіх — аб гэтым і размова з яе начальнікам Андрэем Долгім:

— Сёння адзін з галоўных прыярытэтаў нашай дзейнасці — дапамога прыродакарыстальнікам у арганізацыі аховы прыроды на перададзеных тэрыторыях. Узгаданая дзейнасць уваходзіць у іх абавяз—кі і прапісваецца пры заключэнні
дамо
ў аб эксплуатацыі багаццяў флоры і фаўны, аднак не заўсёды выконваецца належным чынам. Таму пад словам «дапамога” можна разумець і пэўнае прымушэнне. Але перавышэння службовых паўнамоцтваў няма: інспекцыя павінна выконваць і кантралюючыя функцыі.

Калі даваць адзнаку нашым
буйным прыродакарыс
тальнікам, то на «10 балаў” спраўляюцца з аховай сваіх угоддзяў суполка ваенных паляўнічых і ДДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас”.

— Міжрайінспекцыя дзейнічае на тэрыторыі нашага, Глускага, Клічаўскага і Пухавіцкага раёнаў. Ці можна вызначыць нейкія асаблівасці ўзаемаадносін чалавека і прыроды, характэрныя для Асіповіччыны?

— Раён мае самыя багатыя
прыродныя ўгоддзі і, бадай, найбольш
ую шчыльнасць насельніцтва, вельмі зручны з пункту гле—джання транспартных зносін. Адсюль і рэгіянальная спецыфіка: моцны антрапагенны ціск на прыроду ды пастаянная спакуса для чалавека атрымаць лёгкадаступную здабычу. Маю на ўвазе не толькі незаконную рыбалку альбо паляванне. Не менш значная праблема — буйнамаштабны драпежніцкі збор рэдкіх раслін. Акрамя дзікай цыбулі — а яе найбольш багатыя плантацыі ўжо пачынаюць скарачацца — церпяць значныя страты і многія лекавыя травы. Тыповы прыклад — талакнянка, якую саматужныя «таперы” збіраюць і прадаюць у Польшчы. Летась мы затрымалі добра арганізаваную групу, якая паспела нарыхтаваць як мінімум каля 300 кіла—грамаў каштоўнай дзікарослай сыравіны. Атрымаўся цалкам загружаны прычэп легкавога аўтамабіля…

— Што ўяўляе сённяшняя
міжрайінспекцыя
?

— У яе штаце 5 чалавек: начальнік, намеснік Вячаслаў Гарачаў, дзяржінспектар Уладзімір Якушаў, інспектар Наталля Шэрашавец і вадзіцель-інспектар Павел
Кавальчук.

Па выніках работы за мінулы год
Асіповіц-кая IАЖіРС заняла др
угое месца ў вобласці. У канкрэтных лічбах нашы справы выглядаюць так: праведзена 86 рэйдаў, выяўлена 197 парушэнняў, у тым ліку правілаў рыбалоўства — 81, палявання — 16,
лесакарыстання — 79. Накладзена штрафаў на суму звыш 600 мільёнаў рублёў. 11 матэрыялаў перададзена ў следчыя органы, па іх узбуджана 6 крымінальных спраў.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем