Пяць інспектараў і чатыры раёны

Напрыканцы студзеня інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адзначыла дзесяцігоддзе свайго
існавання.

Спачатку перад новай інспекцыяй была пастаўлена задача навесці ў ахове лясоў і рэк элементарны парадак. Паступова намаганні далі плён, і сваю першую круглую дату IАЖіРС сустракае ўжо ў зусім іншых умовах. Якіхаб гэтым і размова з яе начальнікам Андрэем Долгім:

Сёння адзін з галоўных прыярытэтаў нашай дзейнасцідапамога прыродакарыстальнікам у арганізацыі аховы прыроды на перададзеных тэрыторыях. Узгаданая дзейнасць уваходзіць у іх абавязкі і прапісваецца пры заключэнні
дамо
ў аб эксплуатацыі багаццяў флоры і фаўны, аднак не заўсёды выконваецца належным чынам. Таму пад словам «дапамога” можна разумець і пэўнае прымушэнне. Але перавышэння службовых паўнамоцтваў няма: інспекцыя павінна выконваць і кантралюючыя функцыі.

Калі даваць адзнаку нашым
буйным прыродакарыс
тальнікам, то на «10 балаў” спраўляюцца з аховай сваіх угоддзяў суполка ваенных паляўнічых і ДДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас”.

Міжрайінспекцыя дзейнічае на тэрыторыі нашага, Глускага, Клічаўскага і Пухавіцкага раёнаў. Ці можна вызначыць нейкія асаблівасці ўзаемаадносін чалавека і прыроды, характэрныя для Асіповіччыны?

— Раён мае самыя багатыя
прыродныя ўгоддзі і, бадай, найбольш
ую шчыльнасць насельніцтва, вельмі зручны з пункту гледжання транспартных зносін. Адсюль і рэгіянальная спецыфіка: моцны антрапагенны ціск на прыроду ды пастаянная спакуса для чалавека атрымаць лёгкадаступную здабычу. Маю на ўвазе не толькі незаконную рыбалку альбо паляванне. Не менш значная праблемабуйнамаштабны драпежніцкі збор рэдкіх раслін. Акрамя дзікай цыбуліа яе найбольш багатыя плантацыі ўжо пачынаюць скарачаццацерпяць значныя страты і многія лекавыя травы. Тыповы прыкладталакнянка, якую саматужныя «таперы” збіраюць і прадаюць у Польшчы. Летась мы затрымалі добра арганізаваную групу, якая паспела нарыхтаваць як мінімум каля 300 кілаграмаў каштоўнай дзікарослай сыравіны. Атрымаўся цалкам загружаны прычэп легкавога аўтамабіля…

Што ўяўляе сённяшняя
міжрайінспекцыя
?

У яе штаце 5 чалавек: начальнік, намеснік Вячаслаў Гарачаў, дзяржінспектар Уладзімір Якушаў, інспектар Наталля Шэрашавец і вадзіцель-інспектар Павел
Кавальчук.

Па выніках работы за мінулы год
Асіповіц-кая IАЖіРС заняла др
угое месца ў вобласці. У канкрэтных лічбах нашы справы выглядаюць так: праведзена 86 рэйдаў, выяўлена 197 парушэнняў, у тым ліку правілаў рыбалоўства — 81, палявання — 16,
лесакарыстання — 79. Накладзена штрафаў на суму звыш 600 мільёнаў рублёў. 11 матэрыялаў перададзена ў следчыя органы, па іх узбуджана 6 крымінальных спраў.

Последние новости

Происшествия

В Осиповичском районе задержан нетрезвый водитель

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Электронная цифровая подпись в Осиповичах: запись открыта

5 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем