«Птушыныя» аншлагі ў Асіповіцкім раёне

«Птушыныя» аншлагі ў Асіповіцкім раёне

«Тэрыторыі, важныя для птушак» («Important Bird Areas») – назва міжнароднай праграмы, якая праводзіцца на працягу многіх гадоў прыродаахоўнай арганізацыяй BirdLife International і яе партнёрамі па ўсім свеце. ТВП – найбольш значныя месцы для жыцця пярнатых. Да іх належаць тэрыторыі пражывання рэдкіх і знікаючых відаў, вадаёмы, дзе збіраецца вялікая колькасць вадаплаўных і каляводных птушак, месцы адпачынку падчас восеньскіх і вясновых пералётаў.

Існуе такая тэрыторыя і ў Асіповіцкім раёне – ТВП «Брыцалавіцкая пушча». Не так даўно ў яе з’явілася адметная рыса: грамадскім аб’яднаннем «Ахова птушак Бацькаўшчыны» на межах дадзенай мясцовасці былі ўсталяваны інфармацыйныя аншлагі. Цікава, што гэта другая тэрыторыя, дзе быў укаранены шведскі вопыт. Пушча пакуль не мае статусу асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі, таму аншлагі павінны сыграть значную ролю ў прыцягненні ўвагі людзей да гэтай мясцовасці.

ptichi-anshlagi-v-Osipovichah
Памочнік ляснічага Брыцаліцкага лясніцтва Генадзь Белы разам з валанцёрамі АПБ усталявалі першы аншлаг.

Акрамя таго на лясных стэндах ёсць інфармацыйныя скрыні для тэматычных буклетаў. У апошніх, дарэчы, таксама размешчаны звесткі аб мясцовай ТВП, цікавыя факты пра яе, асноўныя пагрозы для птушак. Яшчэ насельніцтва раёна можа даведацца такім чынам і аб праграме Ахоўнікаў ТВП “Брыцалавіцкая пушча”, якая развіваецца з мінулага года: што гэта, як далучыцца да каманды Ахоўнікаў. Выданні распаўсюджваюцца праз бібліятэчную сетку, лясніцтва, жадаючыя могуць таксама звярнуцца за імі ў офіс АПБ.

Аншлагі ўсталяваны сумесна з ДДЛГУ “Асіповіцкі вопытны лясгас”, які з’яўляецца асноўным землекарыстальнікам гэтай тэрыторыі.

– Наш лясгас, як прыродаахоўная арганізацыя, станоўча адносіцца да размяшчэння на тэрыторыі дзяржлесфонду інфармацыйных стэндаў на экалагічную тэматыку, – адзначае інжынер па ахове лесу Генадзь Заяц. – Гэта добрая справа. Спадзяёмся, што яна не застанецца незаўважанай.

Больш за ўсё, 4 з 6 аншлагаў, знаходзяцца на тэрыторыі Брыцалавіцкага лясніцтва, астатнія – у Кастрычніцкім лясніцтве.

–Мы вельмі ўдзячныя Асіповіцкаму лясгасу, які падтрымаў нашу ініцыатыву. Трэба адзначыць высокі ўзровень прафесіяналізму калектыва, дзякуючы дзейнасці якога ў поймах Свіслачы і Бярэзіны захаваліся ўнікальныя для нашай краіны тыпы лясоў. Аб гэтым яскрава сведчыць гнездаванне тут амаль усіх відаў дзятлаў Беларусі, – распавядае супрацоўніца ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Вольга Лукшыц. – Лясгас мае сэртыфікат FSC, што дазваляе знаходзіць кампраміс паміж гаспадарчай дзейнасцю і прыродакарыстаннем. Знак FSC на драўніне або на зробленым з яе тавары – паказчык таго, што прадукцыя паходзіць з лесу, у якім вядзецца экалагічна і сацыяльна адказная лясная гаспадарка. Хочацца падзякаваць ляснічых адзначанных лясніцтваў і іх памочнікаў за дапамогу і садзейнічанне ва ўсталяванні аншлагаў.

Выраблены гэтыя інфармацыйныя стэнды ў межах праекта “Развіццё і ўмацаванне сеткі ахоўнікаў вакол значных водна-балотных угоддзяў” пры падтрымцы сакратарыята Кааліцыя Чыстая Балтыка. Калі вы заўважыце, што аншлагі пацярпелі ад несумленных грамадзян або скрыні з буклетамі апусцелі – не лянуйцеся, калі ласка, паведаміць аб гэтым у АПБ па тэлефоне 8(017)263-06-13. Даведацца больш пра праграму ТВП у нашай краіне, Брыцалавіцкай пушчы, далучыцца да Ахоўнікаў ТВП можна на сайце www.iba.ptushki.org.

Дарэчы, у 2019 годзе ў Беларусі з’явіцца новы нацыянальны парк – “Свіслачска-Бярэзінскі”, які будзе размешчаны на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Стварэнне нацпарка прадугледжана новай схемай рацыянальнага размяшчэння ААПТ на 2015 – 2024 гады, зацверджанай пастановай Савета міністраў № 649 ад 2 ліпеня 2014 г. А да канца бягучага года тут павінен з’явіцца аднайменны заказнік рэспубліканскага значэння. Значна тое, што у склад заказніка, а пазней і нацпарка ўвойдзе і наша Брыцалавіцкая пушча.

 Марыя ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость
Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем