Прыярытэты АЗАА

Прыярытэты АЗАА

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

d.savrickiy@gzt-akray.by

Поствыбарны перыяд адзначыўся нязвыклымі для нацыянальнага светапогляду спосабамі дэманстрацыі пратэстных настрояў. А як у нас?

Канстатуем факт: большасць землякоў да радыкальных форм грамадскай актыўнасці аднеслася без энтузіязму. І ў гэтым плане найбольшы інтарэс выклікае завод аўтаагрэгатаў — буйнейшае прадпрыемства рэгіёна і важны партнёр гігантаў айчыннага машынабудавання БелАЗа, МЗКЦ і МАЗа, дзе палітыка так ці інакш паўплывала на вытворчасць.

Дык вось на АЗАА па палітычных матывах мае намер звольніцца адзін чалавек, а баставаць жадаючых увогуле не знайшлося. Канечне, настрой у людзей розны, аднак завадчане аб’яднаны ў галоўным: зараз такі перыяд, што прадпрыемства проста не можа сабе дазволіць падзенне тэмпаў вытворчасці прадукцыі.

Цяжкасці пад “тую нагу”

Як гэта ні дзіўна, але каранавірус заводу працаваць не замінаў. За выключэннем агульнавядомых нязручнасцей і выдаткаў сацыяльнага дыстанцыравання і прафілактыкі вірусных захворванняў, уплыў пандэміі на вытворчасць быў меншы, чым бытавы траўматызм. Сярэднясутачная колькасць хворых ці выконваючых рэжым самаізаляцыі не перавышала 30 чалавек, у той час як з-за парэзаў рук, зашчамлення нерваў і іншых прычын часовай страты працаздольнасці на рабочыя месцы штодзень не з’яўляецца ў сярэднім да 50 чалавек. Заводу, дзе працуе 1 500 чалавек, гэта ніяк не перашкаджае пастаўляць заказчыкам гатовую прадукцыю.

Заказаў у АЗАА ў першым паўгоддзі было дастаткова, ды і ў ліпені-жніўні загрузка вытворчых магутнасцей завода ў цэлым набліжалася да 95%. Праўда, гэтая лічба з разраду “сярэдняй тэмпературы па бальніцы”. Так, для цэха алюмініевага ліцця, які ў значнай ступені арыентаваны на МЗКЦ, у жніўні работы было зусім няшмат. Канечне, ЦАЛ не спыняе дзейнасці і нават мае з вымушанай перадышкі пэўны бонус: сёння тут робяць запас, які спатрэбіцца заводу на перыяд рэканструкцыі ліцейнай вытворчасці. Хаця выгада ад такой работы на перспектыву хутчэй маральная, паколькі аплачваецца папаўненне складоў з агульных даходаў завода.

Таксама напружвае бюджэт прадпрыемства неабходнасць разлічвацца з падрадчыкамі за праведзены ў ліпені касметычны рамонт цэхавых карпусоў і давядзенне да розуму сеткі ўнутрызавадскіх праездаў. Тут трэба адзначыць, што ініцыятыва ўзгаданага рамонту ішла зверху — ад канцэрна “БелАўтаМАЗ”. На АЗАА даўно ўжо задумваліся над вонкавым выглядам сваіх капітальных збудаванняў, аднак калі трэба выбіраць паміж набыццём новага вытворчага абсталявання і ўкладаннямі ў імідж, то вонкавая прыгажосць можа і пачакаць.

Але ж “БелАўтаМАЗ” падмацаваў свае “касметычныя” патрабаванні важкімі матэрыяльнымі аргументамі: выдзеліў на спрыяльных умовах крэдыт і абяцаў дапамагчы з яго абслугоўваннем.

Яшчэ пра грошы

На працягу шэрагу апошніх гадоў на АЗАА выконваецца  сур’ёзная праграма мадэрнізацыі абсталявання. Сярод “стратэгічных” выдаткаў, якія ўжо працуюць, — набытыя напрыканцы мінулага года вакуум-фармовачная ўстаноўка (ужо чацвёртая!) і робатызаваны станок для апрацоўкі сфармаваных пластыкавых панэляў. Яны істотна павысілі якасць прадукцыі і вытворчую магутнасць механазборачнага цэха.

Ну а пяцікаардынатны станок для вырабу мадэляў — апошняе і вельмі вялікае ўкладанне завода ў свае асноўныя фонды. Гэта робатызаваны комплекс, які можа з мікроннай дакладнасцю апрацоўваць загатоўкі памерам з легкавую машыну. Мантаж абсталявання яшчэ вядзецца, але магчымасці яго настолькі шырокія і запатрабаваныя, што на АЗАА чакаюць пуска “пяцікаардынатніка” з нецярпеннем.

Расходы на набыццё абсталявання вялікія і непазбежныя.  Укладанні ў імідж значныя і ў стратэгічнай перспектыве таксама карысныя. А вось павышэнне заробкаў і папаўненне сацпакета — гэта прыкмета таго, што выдаткі на “жалеза” даюць плён.

Канечне, усім хацелася б болей, аднак павышэнне сярэдняга заробку на 5% у жніўні і выдача ўсім маці, працуючым на прад-прыемстве, па 50 рублёў на кожнае дзіця напярэдадні 1 верасня — патрабавалі ад завода нямалага напружання. Але ж аказаліся яму па сілах!

…І пра перспектыўны прагматызм

У цэлым скончыць 2020 год на АЗАА плануюць са станоўчым фінансавым вынікам. Сёння канкрэтызаваць гэты прагноз складана, аднак тут важна іншае: завадчане сітуацыю разумеюць і губляць ужо занятыя пазіцыі рашуча не жадаюць. Таму іх намаганні выклікаюць у старонняга назіральніка шчырую сімпатыю.

Последние новости

Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе на 1 сентября из 28 600 лицевых счетов 2 131 имел просроченную задолженность по оплате жилищно-коммунальных услуг

9 октября 2024
Читать новость
Культура

В районном историко-краеведческом музее проходит выставка “Осиповичи промышленные”

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В Осиповичском свеклоприемном пункте Слуцкого сахарорафинадного комбината идет приемка нового урожая корнеплодов

9 октября 2024
Читать новость
Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем