Приближается сезон заготовки березового сока

Лясная гаспадарка
Нездарма месяц сакавіком завецца
Набліжаецца сезон нарыхтоўкі бярозавага соку
Асіповіцкі лясгас сёлета плануе нарыхтаваць 900 тон, з якіх 100 пойдзе на экспарт. Асноўныя патэнцыяльныя пакупнікі бярозавіку — СТАА “Аазіс Груп”, ВУП “Вланпак” і Мінскі завод безалкагольных напіткаў.
Збіраць бярозавік будуць у Цэльскім, Брыцалавіцкім, Асіповіцкім, Каранскім, Цэнтральным, Каменіцкім, Акцябрскім і Градзянскім лясніцтвах. Жадаючыя набыць каштоўны напой могуць звяртацца ў любое з іх.
Кошт для насельніцтва — 24 капейкі за літр (на лесасецы). Можна і самастойна нарыхтоўваць, але для гэтага звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва і ўдакладніць месца, дзе дазваляецца такі від дзейнасці.
За самавольную нарыхтоўку бярозавіку ў недазволеных месцах накладваюцца штрафы: на фізічных асоб — да 20 базавых велічынь, індывідуальных прадпрымальнікаў — да 100 БВ, юрыдычных асоб — да 500 БВ.