Председатель Осиповичского райисполкома Константин Жигуцкий провел встречу с коллективом “Автопарк № 19”

Председатель Осиповичского райисполкома Константин Жигуцкий провел встречу с коллективом “Автопарк № 19”

Зваротная сувязь

Гаварылі аб надзённым

У аўторак старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі правёў сустрэчу з працаўнікамі Асіповіцкага філіяла “Аўтапарк №19” ААТ “Магілёўаблаўтатранс”. Ключавой тэмай размовы былі, як і ў іншых многіх працоўных калектывах, шосты Усебеларускі народны сход і яго асноўныя палажэнні. Канстанцін Аляксандравіч, расказваючы аб абмяркоўваемых на галоўным форуме краіны пытаннях, праводзіў канкрэтныя паралелі з нашым рэгіёнам. Напрыклад, у плане імпартазамяшчэння ёсць над чым працаваць таму ж заводу транспартнага машынабудавання, дзе пераважная колькасць камплектуючых належыць імпарту. Гаварылася на сходзе пра дрэваапрацоўку —  зараз якраз мясцовы лясгас рэалізуе праект па будаўніцтве пялетнага завода, што дасць магчымасць перапрацоўваць у энергаэфектыўнае паліва адыходы дрэваапрацоўкі і павялічыць экспарт. Безумоўны плюс і ў новых рабочых месцах. Датычна развіцця адукацыі райцэнтр у будучым таксама чакаюць перамены, а магчымымі яны стануць за кошт будаўніцтва  комплексу ў мікрараёне Чарняхоўскага. Новы аб’ект спалучыць дзіцячы сад, сярэднеадукацыйную і спартыўную школы. Гаварыў старшыня райвыканкама і аб развіцці сельскагаспадарчай галіны. Беларусь цалкам можа забяспечваць сваю харчовую бяспеку, значная частка сельгаспрадукцыі экспарціруецца ў шэраг краін. Таксама дэлегат УНС Канстанцін Жыгуцкі спыніўся на развіцці пенсіённай сістэмы, кантролі за ўзроўнем росту цэн, рабоце з моладдзю і спорце.

Пытанні, якія задавалі працаўнікі аўтапарка, у асноўным тычыліся стану дарог у горадзе. Адмоўны ўплыў мае адсутнасць ліўнёвай каналізацыі, таму лужы на вуліцах райцэнтра — з’ява не такая ўжо і рэдкая. Па меры магчымасці нязручнасці вырашаюцца. Напрыклад, нядаўна ўсталяваны дрэнажны калодзеж на вуліцы Паркавай. Магчыма, устройства ліўнёвай каналізацыі з цягам часу і будзе зроблена паўсямесна, аднак не сёлета — пакуль хапае іншых праблем. Нямала сродкаў ідзе ў тым ліку на падтрымку медыкаў у гэты няпросты эпідэміялагічны перыяд.

Дарэчы, якраз на сустрэчы было зададзена пытанне і датычна прышчэпак ад каранавіруса, на якое адразу даў адказ галоўны ўрач ЦРБ Павел Шаціла.  У цэлым плануецца прышчапіць 65% насельніцтва раёна. Адназначна, не лішняй будзе такая абарона і работнікам транспартнай галіны.  Масавая пастаўка вакцыны чакаецца ў наступным месяцы. На сёння  “Спутник V” атрымалі ўжо многія медыцынскія работнікі. Усе перанеслі прышчэпку добра, ніякіх праблем з самаадчуваннем не ўзнікала. Доктар падзяліўся інфармацыяй, што праз пару месяцаў спецыялісты прагназуюць трэцюю хвалю захворвання, таму пільнасці ў плане прафілактыкі нікому губляць нельга. Не лішнім будзе ўмацаваць імунітэт, асаблівую ўвагу звяртаць на свой фізічны стан тым, хто мае  нырачныя, сардэчна-сасудзістыя паталогіі, хварэе на цукровы дыябет. Сам па сабе вірус не такі і шкодны, аднак ён з’яўляецца дэтанатарам у арганізме пры наяўнасці ў пацыента хранічных захворванняў. Такімі наступствамі COVID-19 найбольш і небяспечны.

Аб пажарнай бяспецы калектыву аўтатранспартнага прадпрыемства нагадаў  начальнік РАНС Ігар Логвін. Дзейснымі мерамі папярэджання пажараў з’яўляецца ўстаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у прыватных кватэрах і дамах, варта звярнуць увагу і на сістэму “Умный дом”, якая ў выпадку небяспекі папярэдзіць карыстальніка пасродкам мабільнай і інтэрнэт сувязі.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем