Пратасевіцкі сельсавет па праве можна назваць адметным. І аб гэтым сведчыць не толькі карта раёна, якая адлюстроўвае яго значную працягласць і паказвае тое, што адносіцца ён як да прыгарадных, так і мае аддаленыя населеныя пункты.

Пратасевіцкі сельсавет па праве можна назваць адметным. І аб гэтым сведчыць не толькі карта раёна, якая адлюстроўвае яго значную працягласць і паказвае тое, што адносіцца ён як да прыгарадных, так і мае аддаленыя населеныя пункты.

Чыгунка, палігон і мясцовы каларыт

Пратасевіцкі сельсавет па праве можна назваць адметным. І аб гэтым сведчыць не толькі карта раёна, якая адлюстроўвае яго значную працягласць і паказвае тое, што адносіцца ён як да прыгарадных, так і мае аддаленыя населеныя пункты. Наступнае — сельсавет у тройцы самых шматнаселеных, больш землякоў пражывае толькі ў Лапіцкім і Ялізаве. Па-трэцяе, ён адзіны, на тэрыторыі якога знаходзяцца дзве чыгуначныя лініі і ваенны палігон.

Так што гутарка са старшынёй сельсавета Анатолем Дрывіцкім атрымалася рознабаковай: тэм, якія хацелася абмеркаваць, было нямала. І распачалі размову з таго, як месцазнаходжанне тэрытарыяльнай адзінкі ўплывае на арганізацыю работы органаў мясцовага кіравання і самакіравання.

— Стараемся працаваць так, каб адлегласць не была фактарам, які негатыўна ўплывае на ўзаемадзеянне з людзьмі, — дзеліцца Анатоль Эдуардавіч. — У прынцыпе, транспартнымі зносінамі звязаны з райцэнтрам усе населеныя пункты, аднак іх жыхарам не заўсёды бывае зручна дабрацца непасрэдна ў сельвыканкам. Таму спрабуем вырашаць некаторыя пытанні па тэлефоне; калі ёсць неабходнасць, практыкуем выезды на месца да грамадзян сацыяльна неабароненай катэгорыі. У асноўным гэта датычна натарыяльных дзеянняў, зямельных пытанняў альбо “разрульвання” нейкіх спрэчных сітуацый — нярэдка даводзіцца выконваць функцыю медыятара.

— А з чым часцей за ўсё людзі звяртаюцца да мясцовай улады?

— Тут праблемы як і ў іншых. У першую чаргу, гэта вулічна-дарожная сетка. Зімой здараюцца “снежныя” цяжкасці, асабліва ў маланаселеных пунктах. Яно і зразумела: першымі чысцяцца буйныя пасяленні. Вясною заўсёды пагаршаецца стан дарожнага пакрыцця. Трэба думаць, як рамантаваць вуліцы, а некаторыя падсыпаць, грэйдзіраваць. Увогуле на нашых дарогах працуе тры арганізацыі. Трасу М5 і магістраль на Баранавічы абслугоўвае ДЭУ-73, тут пытанняў не ўзнікае. За шэраг дарог адказваюць ДРБУ-199 і УКП ЖКГ. Стараемся знаходзіць кампрамісы, каб праводзіць не толькі планавыя работы, але і задавальняць актуальныя запыты людзей. Бывае, турбуе асвятленне населеных пунктаў — непаладкі таксама своечасова ўстараняюцца.

— Як уплывае наяўнасць палігона “Асіповіцкі” на бліжэйшыя да такога спецыфічнага аб’екта вёскі?

— Мяркую, жыхары ўжо прывыклі, што час ад часу іх жыццё суправаджаецца гучнымі выбухамі, і асаблівай увагі на гэта не звяртаюць, нават калі ў доме рэзаніруюць вокны. Праўда, даводзіцца праводзіць дадатковую работу па інфармаванасці насельніцтва, каб людзі не наведвалі месца вучэнняў, не выпасалі там жывёлу, не збіралі грыбы-ягады і тым больш не шукалі метал. З задачай спраўляемся, разуменне ў землякоў ёсць.

— Геаграфічнае становішча сельсавета і працоўная занятасць людзей. Якую паралель можна правесці тут?

— З аднаго боку, блізкасць горада і наяўнасць чыгункі — вялікі плюс. А з другога, гэта стварае дадатковыя магчымасці для адтоку працоўных рэсурсаў, напрыклад, у Мінск, у той час калі таму ж “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнню” не хапае сваіх кадраў. Але тут ужо сельсавет асаблівага ўплыву не мае. Чалавек сам вырашае, дзе і як яму лепш зарабляць грошы. Іншая справа — дапамагчы з працаўладкаваннем тым, хто ў гэтым мае вострую патрэбу, але самастойна не атрымліваецца альбо, наадварот, хто не жадае працаваць. Наконт апошніх падключаем грамадскі пункт аховы правапарадку, вясковых стараст, мясцовых дэпутатаў.

— Як арганізавана абслугоўванне насельніцтва?

— Калі браць гандаль, тут без праблем. Ёсць пяць стацыянарных магазінаў: два належаць Глускаму райспажыўтаварыству, астатнія — прыватным прадпрыемствам. Добра наладжаны выязны гандаль. Перасоўныя аўтакрамы заўсёды прыязджаюць згодна з графікам. Калі ёсць патрэба, могуць спыніцца нават каля пэўнага дома, каб людзям было зручней. Бывае, узнікаюць пытанні па цэнаўтварэнні, стараемся працэс кантраляваць.

Няма нараканняў і на паштовае абслугоўванне. Стацыянарныя аддзяленні сувязі функцыянуюць у Пратасевічах, Цэлі, у астатнія населеныя пункты ездзіць перасоўная пошта. Гэта свайго роду і ашчадны банк, і крама.

Усё ў парадку з медпаслугамі: пацыентаў прымаюць фапы ў Цэлі, Пратасевічах. Летась перабазіравалі фап з Дражні ў адрамантаванае памяшканне ў Верайцах, там лепшыя ўмовы і пражывае больш насельніцтва. У прынцыпе, людзі задаволены.

Пакуль што складае галаўны боль бытавое абслугоўванне. Вяскоўцам даводзіцца дабірацца ў горад, каб трапіць да цырульніка альбо здаць у рамонт абутак ці адзенне. Шукаем выйсце сумесна з КБА, аднак пакуль не магу даць станоўчы адказ.

— А што з забеспячэннем вадой, газам?

— Фронт работ яшчэ шырокі. Далёка не ўсюды забяспечана цэнтральнае водазабеспячэнне, дзе гэта можа быць зроблена. Напрыклад, ёсць такія вуліцы ў Осаве, Пратасевічах. Будзе працягвацца і газіфікацыя ў осаўскім кірунку. Зараз актыўна ідуць гэтыя работы ў Пратасевічах: сёлета будзе падключана да трубы з блакітным палівам 50 падворкаў. Праектная дакументацыя ўжо зроблена, ідзе збор сродкаў насельніцтвам на падрадныя работы. Мяркую, на працягу месяца распачнецца пракладка магістралі. Дзяржава свае сродкі, а гэта    70 працэнтаў ад кошту газіфікацыі, ужо выдзеліла, справа за абанентамі. Кошт работ для іх адрозні-ваецца ў залежнасці ад працягласці камунікацыі.

— Які з 23 населеных пунктаў сельсавета, па вашым меркаванні, можа прэтэндаваць на званне самага каларытнага?

— Я б назваў Цэль, дзе пражывае больш за 800 чалавек. Па-першае, аб’ядноўвае дзве выразныя часткі — ранейшы ваенны гарадок і вёску. Па-другое, яе шматнацыянальны склад: тут некалі неслі службу ваеннаслужачыя з розных куткоў былога СССР, многія вырашылі застацца ў Беларусі. Па-трэцяе, дастаткова актыўнае культурнае жыццё. У мясцовым клубе працуюць розныя гурткі, арганізоўваюцца цікавыя мерапрыемствы, запатрабавана бібліятэка. Значны ўклад у добраўпарадкаванне Цэлі ўносяць самі яе жыхары, за што ім асаблівая падзяка. Шмат тут зараз арэндных кватэр, а вёска працэнтаў на 80 складаецца з дачнікаў.

— Дарэчы, наконт трансфармацыі былых густанаселеных вёсак у дачныя пасёлкі. Як ахарактарызуеце гэты працэс на тэрыторыі Пратасевіцкага сельсавета?

— Той факт, што ў вёсках насельніцтвам набываюцца дамы ў якасці дач — адназначна справа пазітыўная. Прычым многа дачнікаў як у буйных пасяленнях — Пратасевічы, Забалацце, Верайцы, — так і ў маленькіх вёсках: Кляпчаны Мост, Малоціна, Дварок, Задняя Града, Ставішча. З цягам часу ўсё менш становіцца занядбалых дамоў. Цікавасць людзей да зямлі сапраўды радуе. Увогуле, варта адзначыць, што на тэрыторыі сельсавета жыве нямала добрых гаспадароў. Асабліва што тычыцца Осава, куды ў свой час пераехаў шэраг сямей з Брэстчыны.

— Якую агульную характарыстыку далі б жыхарам сельсавета?

— Гэта пераважна руплівыя людзі, добрасумленныя і шчырыя, якія падтрымліваюць культурныя традыцыі і імкнуцца зрабіць жыццё лепшым. З такімі можна працаваць!

Последние новости

Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость
Общество

26 июля ФК “Осиповичи” проведет заключительный матч первого круга чемпионата страны по футболу 1 лиги

25 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

24 июля состоялось заседание штаба по благоустройству Осиповичского района

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Уборачная кампанія ў разгары. У гэтым пераканалася карэспандэнт АК, наведаушы ААТ “Ясеньскае”

25 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем