Праект пад назвай “посткросінг” з’явіўся ў свеце ў пачатку 2000-х. А жыхарка Ставішча Валянціна Еўдакімовіч захапілася абменам паштоўкамі з жыхарамі розных краін яшчэ ў дзяцінстве.

Праект пад назвай “посткросінг” з’явіўся ў свеце ў пачатку 2000-х. А жыхарка Ставішча Валянціна Еўдакімовіч захапілася абменам паштоўкамі з жыхарамі розных краін яшчэ ў дзяцінстве.

Усюды бачыць прыгожае

Праект пад назвай “посткросінг” з’явіўся ў свеце ў пачатку 2000-х. А жыхарка Ставішча Валянціна Еўдакімовіч захапілася абменам паштоўкамі з жыхарамі розных краін яшчэ ў дзяцінстве.

Менавіта ў школе настаўніца нямецкай мовы расказала вучням пра клуб інтэрнацыянальнай дружбы, і рабяты ахвотна ўступілі ў яго. Яны перапісваліся са сваімі аднагодкамі з Германіі, а ў ходзе стасункаў атрымоўвалі інфармацыю пра жыццё ў іншых краінах, а заадно і моўныя ўменні замацоўвалі.

Ішлі гады, дзеці пакідалі школу, забываліся і на тыя лісты іншаземным аднагодкам. А з развалам Савецкага Саюза гэта плынь і наогул скончыла сваё існаванне. Але Валянціна так пасябравала з нямецкай дзяўчынкай Кэці, што працягвала перапіску з ёй ўсё жыццё. Нібы суайчынніцы, яны цудоўна разумелі адна адну, дзяліліся жаночымі сакрэтамі, расказвалі пра дзяцей, а потым і ўнукаў, сваё жыццё. І моўных перашкод не адчувалі, бо Валянціна Аляксандраўна з дзяцінства добра ведала нямецкую, нават марыла паступіць у інстытут замежных моў. Але жыццё — штука непрадказальная, і замест таго, каб выкладаць дзецям мову, жанчына працавала ветурачом у мясцовай гаспадарцы, а потым насіла пошту.

Дарэчы, схільнасць да моў наша гераіня пераняла ад сваёй матулі Еўдакіі Андрэеўны, якая пражыла 88 гадоў і да апошняга валодала яснай памяццю, жывым розумам. У дзяцінстве мела прагу да ведаў, марыла вучыцца, але не атрымалася. І яна рабіла ўсё жыццё, апошні час — санітаркай у бальніцы. Але ўсё новае схоплівала хутка. Вось і да моў схільнасць мела.

Яшчэ да вайны Еўдакія працавала ў адной яўрэйскай сям’і: даглядала дзяцей. Гаспадары яе паважалі. І дзяўчына прывыкла да малых, нібы да родных. Таму, як уласную, успрыняла трагедыю сям’і, якая адбылася ў час вайны: разам з іншымі фашысты згубілі і яе выхаванцаў. Іх матулю Эсфір Якаўлеўну дзяўчыне ўдалося выратаваць. Схавала ў паленніцы, закідаўшы дрывамі. Фашысты доўга шукалі, пыталіся, куды падзелася бяглянка. Калі б знайшлі — смерць чакала б абедзвюх. Але пашанцавала. Ноччу Еўдакія дапамагла жанчыне дабрацца да партызан. Удзячная Эсфір пасля вайны знай-шла выратавальніцу і падтрымлівала сувязь з ёй. Валянціна ўзгадвае, што яны з матуляй ездзілі ў Слуцк да Эсфіры Найбург (такое прозвішча тая насіла ў другім шлюбе, дзяцей у якім ужо, на жаль, не было). Калі ж яна хварэла, Валянціна спачатку з матуляй, а потым і адна не раз праведвала жанчыну.

Маці расказвала, што ідыш, на якім размаўлялі ў сям’і Эсфір, вельмі падобны на нямецкую мову, таму яна, будучы ў няньках, вывучыла яўрэйскую размоўную мову і ў вайну добра разумела, аб чым “шпрэйхаюць” фашысты. А потым моўнае чуццё перадалося і дачцы.

Дарэчы, мова — не адзіная справа,

у якой Валянціна Аляксандраўна мае поспехі. Яна разводзіць кветкі.

У пакоях і палісадніку іх шмат. Адных толькі лілей мае некалькі дзясяткаў. Яны цудоўна цвітуць і радуюць гаспадыню.

Гадоў дзесяць таму жанчына страціла мужа. Смерць была раптоўнай. Валянціна не магла прымірыцца з цяжкай стратай. Каб хоць як скаратаць вечары ў адзіноце, яна нечакана для сябе ўзялася за іголку і пяльцы. Убачыўшы гэта, сын стаў падкідваць матулі ніткі ды ўзоры для вышывання. З тых пор яна стварыла нямала мастацкіх работ. Вельмі любіць выводзіць кветкі, жаночыя вобразы — усё яркае, рознакаляровае і прывабнае, бо менавіта такім, нягледзячы на ўсе яго нечаканасці і супярэчнасці, бачыць свет гэта простая вясковая жанчына з шырокім кругаглядам, пяшчотнай душой і добрым мастацкім густам.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем