Праблемы ў Асіповіцкім раёне вырашаюцца разам

Пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку ў Лапіцкім сельсавеце — справа звычайная: такія сустрэчы ладзяцца штомесяц, і ім надаецца значная ўвага. Аднак апошняе прафілактычнае мерапрыемства было адметным: разам з прадстаўнікамі раённай улады — старшынёй райсавета дэпутатаў Аляксандрам Пузікам, намеснікам старшыні райвыканкама Аляксандрам Шаўлюгам у ім прымалі ўдзел як галоўныя праваахоўнікі раёна — пракурор Аляксандр Канецкі, начальнік РАУС Уладзімір Рыжанкоў, — так і рэгіёна. У пракурора Магілёўскай вобласці Аляксандра Чадзюка і старшыні Камітэта дзяржкантролю вобласці Алега Садоўскага мэтай было яшчэ і правядзенне «прамой тэлефоннай лініі» і прыёму грамадзян.

Лапіцкі сельсавет — тэрыторыя няпростая: 28 населеных пунктаў, 2 школы, 4 дзіцячыя сады. Колькасць насельніцтва — 2.720 чалавек, з якіх 462 — дзеці. Нямала тут добрых сямей, але ёсць і праблемныя. Такім і была надзелена асаблівая ўвага на пасяджэнні. Запрашаліся бацькі са школьнікамі, якія здзейснілі розныя правапарушэнні. Характарыстыку вучням давалі педагогі. Адчувалася, што работа ў Лапіцкай і Жорнаўскай сярэдніх школах і з вучнямі, і з татамі-мамамі вядзецца мэтанакіраваная і рознабаковая. Ёсць прычыны меркаваць, што непаўналетнімі будуць асэнсаваны паводзіны і зроблены правільныя вывады.

Большую праблему складаюць дарослыя жыхары сельсавета, якія нідзе не працуюць, злоўжываюць спіртнымі напоямі. На ўліку такіх грамадзян 38. Больш за два дзясяткі з іх — абавязаныя асобы. Некаторыя патрапілі пад увагу савета грамадскага пункта аховы правапарадку і ў гэты дзень. Галоўнай жа мэтай прафілактычнага мерапрыемства было не проста паўшчуваць грамадзян за недастойныя паводзіны, а разам знайсці шляхі вырашэння існуючых праблем.

Дабрабыт сям’і ў многім залежыць ад наяўнасці сталага месца працы. У прынцыпе, якраз з гэтым асаблівых перашкод няма: два мясцовыя сельгаспрадпрыемствы заўсёды ідуць насустрач і гатовы ўзяць працаўнікоў. Хоць, шчыра кажучы, аматары спіртнога — а менавіта злоўжыванне “гарачымі” напоямі і ёсць корань зла — далёка не заўсёды добрасумленныя калгаснікі. Аднак як па-іншаму дапамагчы чалавеку? Вось і атрымліваецца, што ў некаторых працоўная кніжка па некалькі разоў за год папаўняецца запісамі аб прыняцці на работу і звальненні. Як падкрэсліў пракурор вобласці Аляксандр Чадзюк, у сельскай мясцовасці, як ні круці, усё ж прасцей паставіць чалавека на правільную дарогу, чым у горадзе: кожны навідавоку. I калі людзі, якія жывуць побач, не будуць абыякавымі, разам можна дасягнуць станоўчых выні-каў. I з гэтым меркаваннем цяжка не пагадзіцца.

Пабывалі прадстаўнікі вобласці ў гэты дзень і на сельгасаб’ектах — мехдвары ў Лапічах і малочнатаварнай ферме ў Папоўцы, таксама наведалі ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” філіял “Асіповіцкае ўпраўленне магістральных газаправодаў”.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем