Пра прыродныя рэдкасці і не толькі

Пра прыродныя рэдкасці і не толькі

Пераважная большасць ахоўваемых відаў раслін Асіповіччыны сустракаецца на тэрыторыі Свіслацка-Бярэзінскага ландшафтнага заказніка. Тут ёсць амаль усё, акрамя гайніка цёмна-чырвонага. Гэтая кветка сустракаецца выключна ў наваколлі Дараганава.

* * *

Адлегласць паміж батанічнымі помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння “Векавы дуб “Акцябрскі” і “Векавы дуб “Брыцалавіцкі” складае каля 10 кіламетраў. Прычым першы знаходзіцца на тэрыторыі Свіслацка-Бярэзінскага заказніка, а другі — прыблізна ў кіламетры па-за яе межамі.

* * *

На паўночным захадзе раёна, які ўпадабалі нашы зубры, існуе яшчэ адзін від ахоўваемай жывёлы — барсукі. Пяць ці шэсць жывёл асталяваліся на высокім бугры ў лясным масіве паміж вёскамі Гоманаўка і Буда. Такая геаграфічная дэталь мае істотнае значэнне. Барсукі надта пераборлівыя да ўмоў існавання. Яны жывуць у глыбокіх — да 3 метраў — норах, якія будуюць па вельмі жорсткіх “правілах”. Ім патрабуюцца зацішныя мясціны з лясной расліннасцю, лёгкай глебай, нізкім заляганнем грунтовых вод, але абавязкова — з размешчаным паблізу вадаёмам.

Падобныя мясціны сустракаюцца рэдка, чым у першую чаргу і абмяжоўваецца колькасць асобін гэтага віду. Аднак рост гоманаўскай папуляцыі стрымлівае яшчэ адзін фактар — прыродныя ворагі. Дзве мясцовыя рысі ахвотна палююць на маладых барсукоў, якія для драпежнікаў з’яўляюцца лёгкай здабычай.

* * *

Батанічны заказнік мясцовага значэння “Прыцерпа”, у якім расце лістоўніца еўрапейская, хутчэй за ўсё мае штучнае паходжанне. Верагодна, рэдкія для Беларусі дрэвы былі пасаджаны па распараджэнні князя Мікалая Радзівіла. Увогуле, лістоўніца еўрапейская вельмі дрэнна прыжываецца ў сучасных беларускіх лясах, і паспяховасць радзівілаўскага эксперыменту можна лічыць амаль неверагоднай удачай.

Дзмітрый КУЛІК,

начальнік Асіповіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем