Посёлок Татарка Осиповичского района получил вчера доступ к природному газу

Посёлок Татарка Осиповичского района получил вчера доступ к природному газу

Дзень 14 снежня 2017 года адзначыўся важнай падзеяй не толькі для асобна ўзятага паселішча, але і для ўсёй краіны. I — не без прычыны: Татарка стала апошнім рабочым пасёлкам Беларусі, які атрымаў доступ да прыроднага газу.

Урачыстая цырымонія з гэтай нагоды адбылася з удзелам старшыні Магілёўскага  аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага, міністра энергетыкі краіны Уладзіміра Патупчыка, старшынь райвыканкама і райсавета дэпутатаў Паўла Налівайкі і Аляксандра Пузіка, гендырэктара РУП “Магілёўэнерга”, члена Савета Рэспублікі Канстанціна Пуцілы, кіраўнікоў ДВА “Белпалівагаз”, РУП “Магілёўаблгаз” і ААТ “Белгазбуд” Леаніда Рудзінскага, Аляксея Кушнарэнкі і Аляксандра Прастакова.

Высокія госці сардэчна павіншавалі мясцовых жыхароў, адзначылі Ганаровымі граматамі і Падзячнымі лістамі дастойных прадстаўнікоў арганізацый, якія ўдзельнічалі ў рэалізацыі праекта “Газазабеспячэнне прыродным газам рабочага пасёлка Татарка Асіповіцкага раёна”. Сярод лепшых — дырэктар ТАА “Асіповічыгазбуд” Аляксандр Гулік, галоўны інжынер Аляксандр Пацкевіч, машыніст Анатоль Карніцкі, зваршчык Сяргей Тураў, а таксама інжынер Асіповіцкага раёна газазабеспячэння Андрэй Папыльчанка.

Будаўніцтва падводзячага газаправода Ясень-Татарка сукупнай даўжынёй 9,6 кіламетра скончылася на месяц раней прадугледжанага праектам тэрміну. На прыродны газ ужо пераведзены два 24-кватэрныя дамы на вуліцы Заслонава. Падключэнне астатняга жылфонду — 356 дамоў — будзе весціся пры наяўнасці попыту з боку жыхароў пасёлка і, зразумела, пры іх фінансавым удзеле.

Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем