Подарок от районной газеты читателям доставлен!

Подарок от районной газеты читателям доставлен!

Днямі ў рэдакцыі з дапамогай электроннага генератара лічбаў адбыўся розыгрыш суперпрыза паміж прыхільнікамі “раёнкі”, якія выпісалі газету на апошнія тры месяцы года. Галоўны квартальны бонус ад мясцовага выдання — кававарку — атрымала сям’я Хомічаў з Пратасевіч.

— Газету выпісваем заўсёды, — падзялілася гаспадыня Зінаіда Мікалаеўна ў час візіту журналістаў. — “Раёнка” для нас — першы пастаўшчык навін. Тут шмат інфармацыі на любы густ. Даспадобы старонка пра сад і агарод, цікава пачытаць і артыкулы пра землякоў, многіх з якіх ведаем асабіста.

А вось Віктара Іванавіча больш прываблівае рубрыка “Хроніка здарэнняў” ды матэрыялы пра армію. З асаблівым жа задавальненнем Хомічы чытаюць пра сваё роднае прадпрыемства — завод аўтаагрэгатаў, якому аддалі не адзін дзясятак гадоў. Жонка працавала фармоўшчыцай, а муж — слесарам.

Некалі жылі ў райцэнтры, а як набылі дом у Пратасевічах, вырашылі пераехаць у вёску, аб чым ніколькі не шкадуюць. Па-першае, гэта населены пункт, дзе знаёма ўсё да драбніц, бо тут прайшло дзяцінства абодвух, па-другое, прырода, агарод і сельскі ўклад робяць жыццё напоўненым прыемнымі клопатамі і па-сапраўднаму гарманічным. Ну а “Асіповіцкі край” служыць ва ўсёй гэтай ідыліі завяршальным штрыхом. З “раёнкай” утульней і цяплей!

Валянціна КОРБАЛЬ.

v.korbal@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем