Плывуць камбайны, як аблокі

Плывуць камбайны, як аблокі

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Жніво ў раёне якраз у самым разгары. Надвор’е стаіць добрае, таму калгаснікі стараюцца на поўную моц. У СВК “Калгас “Новы шлях” на палях працуе чатыры экіпажы. Уборка тут распачалася ў дваццатых чыслах ліпеня. На дадзены момант намалацілі 826 тон, зжаўшы 316 га, што склала амаль палову збожжавага кліну. А ён у гаспадарцы не малы: азі-мага жыта — 210 га, пшаніцы — 90, яравой пшаніцы — 70, трыцікале — 41, ячменю — 100, у тым ліку піваварнага — 50, аўса — 20, зернебабовых — 142, грэчкі — 20 ды 200 рапсу. Ураджай апошняй культуры звезены ўжо ў засекі. Яго намалочана 507 тон, ураджайнасць склала амаль 26 ц/га. Выслабанілася ніва і з-пад азімага жыта, якога сабралі 517 тон. Ды і піваварны ячмень сёння дастаўлены з поля. Дарэчы, падчас прыезду ў гаспадарку карэспандэнта “АК” камбайнеры завяршалі яго ўборку.
— На гэтым полі заняты два экіпажы, — гаворыць старшыня гаспадаркі Віктар Строк. — Адзін з іх прадстаўлены камбайнерамі Міхаілам Калячкам і яго памочнікам Максімам Шаўчэнкам. У такім тандэме хлопцы працуюць упершыню. Прычым — на новенькім камбайне КЗС-1218, які атрымалі зусім нядаўна. З аднаго боку, гэта добра, а з другога — механізатарам прыйшлося прызвычайвацца да ўпраўлення ім, бо аператыўная рэгуліроўка рабочых органаў і агрэгатаў выконваецца з дапамогай бартавога камп’ютара. І калі Максім ужо працаваў на падобнай тэхніцы, то Міхаіл асвойваў яе з дапамогай памочніка. На жаль, нават новае выходзіць са строю. Толькі што вярнуліся з “Авангарда”, дзе вёўся нязначны рамонт. Хлопцы, безумоўна, перажывалі, што адсталі крыху ад графіку. Але, спадзяюся, дзякуючы старанню, уменню і высокай працаздольнасці яны ўвойдуць у ранейшы рытм.
— Чым сёлетні сезон адрозніваецца ад мінулых? — запытваюся ў Максіма — студэнта Беларускага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, які шчыруе на палях роднага калгаса пяты сезон, спалучаючы студэнцкія канікулы з працай.
— Кожная ўборка ўраджаю мае свае адметнасці, — гаворыць малады чалавек. — Сёлетняя не самая лепшая. Надвор’е, на жаль, унесла адмоўныя карэктывы. Шкада, што зерня ідзе значна менш. Аднак з пастаўленымі задачамі спраўляемся і выкладваемся на ўсе 100 працэнтаў. Упэўнены, што не горш працуюць і ўсе хлебаробы, бо зацікаўлены ў хутчэйшым заканчэнні ўборачнага працэсу. Ды і ў добрым заробку таксама.
Хацелася задаць яшчэ некалькі пытанняў, але бачыла па рэакцыі суразмоўцаў, што ім не да гутаркі — на ўліку кожная хвіліна. Адно імгненне — і камбайн паплыў, лоўка падхопліваючы жаткай саспелае калоссе.
Ніна ВІКТОРЧЫК.
Фота аўтара.

Последние новости

80 лет Великой Победе

Неожиданный “Багратион”

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление осиповчан с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 3 июля для всех знаков зодиака

3 июля 2025
Читать новость
Общество

ФК “Осиповичи” — ФК “Локомотив” — 1:1

2 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет турнир по быстрым шахматам, посвященный Дню Независимости Республики Беларусь

2 июля 2025
Читать новость
Общество

График приема граждан и юридических лиц начальниками управлений и отделов Осиповичского райисполкома по субботам в июле

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем