Паважаныя жыхары і госці г. Асіповічы!

Запрашаем вас 26 мая 2013 года ў гарадскі парк на заключныя святочныя мерапрыемствы ХХI рэгіянальнага фестывалю народнай творчасці «Веснавыя колеры».
 У праграме:
11.00-16.00
«АСIПОВIЦКI КIРМАШ» — традыцыйнае свята ў прадстаўленні фальклорных калектываў, агляд-конкурс падворкаў;
 «ГОРАД МАЙСТРОЎ» — выстаўка-продаж твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, вырабаў народных майстроў і ўмельцаў;
12.00-16.00
«ГАЛА-КАНЦЭРТ» лепшых мастацкіх калектываў і выканаўцаў раёна з удзелам самадзейных калектываў Магілёўскай вобласці, узнагароджванне пераможцаў конкурсных праграм фестывалю.
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ ДА НАС!
