Патрыятызм — вось галоўны акцэнт

Патрыятызм — вось галоўны акцэнт

Валянціна КОРБАЛЬ.

v.korbal@gzt-akray.by

23-24 жніўня ў сталіцы прайшоў Рэспубліканскі педагагічны савет. У ліку ўдзельнікаў гэтага маштабнага мерапрыемства была і мастацкі кіраўнік узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “ЦУД” ЦТДіМ Святлана Пацкевіч. Сёння дэлегат дзеліцца сваімі ўражаннямі ад форуму з чытачамі “раёнкі”:

— Гэта была рознабаковая істотная размова пра многія важныя на сучасным этапе рэчы. Першым выступаў міністр адукацыі Ігар Карпенка. Ён паведаміў, што па краіне звыш 7 тысяч устаноў адукацыі гатовы прыняць на вучобу каля двух мільёнаў навучэнцаў. Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк расказаў аб змяненнях, якія плануецца ўнесці ў Кодэкс аб адукацыі, і неабходнасці захавання культурнага кода нацыі.

Яркім і эмацыянальным было выступленне Кіраўніка дзяржавы. Асабліва звярнулі на сябе ўвагу словы Прэзідэнта “школа — гэта храм”, якія ён паўтарыў некалькі разоў. Гэта нагода кожнаму з нас глыбока задумацца. Беларускі лідар зрабіў акцэнт на тым, што новы навучальны год будзе ў пэўным сэнсе асаблівым і трэба ажыццявіць перазагрузку сістэмы адукацыі ў цэлым. Вялікая ўвага была нададзена патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення.

Як педагог дадатковай адукацыі, бачу рэалізацыю гэтых мэт праз далучэнне выхаванцаў да нашай духоўнай і творчай спадчыны. Пераканана, што ў тым ліку праз правільна арганізаваную работу гурткоў і секцый мы можам выхоўваць высокамаральнае і патрыятычнае пакаленне. Тут плюс дадатковай адукацыі ў тым, што дзеці прыхо-дзяць да нас добраахвотна, іх кліча сюды цікавасць да справы і жаданне самавыражэння. Праўда, педагогу ва ўсім павінны дапамагаць бацькі: без узаемадзеяння з сям’ёю наўрад ці атрымаецца аптымальны вынік.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем