Парламентарый Аляксандр Багдановіч сустрэўся з жыхарамі Асіповіччыны

Парламентарый Аляксандр Багдановіч сустрэўся з жыхарамі Асіповіччыны

19 верасня Асіповічы наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны Аляксандр Багдановіч, маючы мэтай правесці прыём грамадзян, прыняць удзел у сесіі райсавета дэпутатаў і сустрэцца з калектывам ААТ “АЗАА”.

За дапамогай у рашэнні асабістых пытанняў да дэпутата палічылі неабходным звярнуцца шэсць землякоў, якіх пераважна турбавалі праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, тэрмінаў капітальнага рамонту жылых дамоў, добраўпарадкавання горада і медыцынскага абслугоўвання яго жыхароў.

Каменціруючы вынікі прыёму, Аляксандр Багдановіч адзначыў, што лічыць сваім абавязкам дапамагаць землякам усімі законнымі сродкамі, аднак парламент — гэта ў першую чаргу механізм па распрацоўцы заканадаўчых актаў, і таму на кожнай сустрэчы з людзьмі дэпутат спадзяецца пачуць думкі аб дзейснасці нашых законаў і прапановы па іх удасканаленні. Адна з такіх прапаноў якраз і была агучана: зрабіць больш гнуткай “шкалу” пакаранняў за распаўсюджванне наркатычных рэчываў (наркадылерства).

Безумоўна, наркотыкі — найвялікшае сацыяльнае зло, і з ім трэба змагацца жорстка, аднак рацыя ва ўзгаданай гуманізацыі ёсць. Шанц пачаць жыццё з “чыстага аркуша” будзе дадатковым стымулам да пераасэнсавання сваіх памылак для здзейсніўшых такія злачынствы, пераважная большасць якіх — зусім маладыя людзі.

На заводзе аўтаагрэгатаў Аляксандр Багдановіч у першую чаргу цікавіўся справамі ўчастка вытворчасці плаваючых сродкаў ЦСК. Алімпійскі чэмпіён па грэблі ў свой час меў дачыненне да арганізацыі выпуску спартыўных лодак на АЗАА і зараз вывучае магчымасці ўмацавання плённых дзелавых сувязей паміж прадпрыемствам і Беларускай федэрацыяй грэблі.

Таксама парламентарый сустрэўся з кіраўніцтвам завода, работнікамі некалькіх цэхаў і павіншаваў аўтаагрэгатчыкаў з надыходзячым прафесійным святам — Днём машынабудаўніка.

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем