Паехалі! З Мінска ў Бабруйск праз Асіповічы — на электрацягніке

У пятніцу на чыгуначныя пуці пасажырскага парка станцыі Асіповічы прыбыў элегантны швейцарскі электрацягнік серыі ЭПр-001 — “першая ластаўка” адкрыцця руху электрацягнікоў рэгіянальных ліній на ўчастку Мінск-Бабруйск. “Штадлер”, як яго ўжо паспелі празваць у народзе, выклікаў цікавасць у землякоў: многія імкнуліся сфатаграфавацца на фоне яркай машыны і падзяліцца сваімі ўражаннямі з сябрамі.
Пасажырамі першага рэйса сталі тыя, хто меў дачыненне да электрыфікацыі ўчастка Асіповічы — Бабруйск: будаўнікі, мантажнікі, кіраўнікі падрадных арганізацый. У тым ліку і дэлегацыя нашага чыгуначнага вузла, якая разам з усімі адправілася ў Бабруйск, каб прыняць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах.
Чыгуначнікі разлічваюць, што электрыфікацыя стальных магістралей дасць магчымасць павысіць якасць абслугоўвання пасажыраў, знізіць сабекошт перавозак, істотна палепшыць экалагічную абстаноўку на прылягаючых тэрыторыях, павялічыць хуткасць руху цягнікоў.

Последние новости

Общество

Навучэнцы Асіповіцкага дзяржаўнага каледжа пастаяннаўдасканальваюць свае навыкі на практыцы.

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “БРСМ” аб’ядноўвае 1 350 маладых людзей.

25 апреля 2026
Читать новость
Профилактика

В районе участились случаи мошенничества путем взлома учетной записи в мессенджере Telegram

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Рэспубліканская акцыя “Лес! Дабро! Парадак!”

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость