Злёт перадавікоў Асіповіччыны: па працы і гонар

Злёт перадавікоў Асіповіччыны: па працы і гонар

з 118_измен.размер

Зямля бацькоў — цудоўная зямля!
Пашчасціла і мне тут нарадзіцца,
Да скону дзён і зблізку, і здаля
Табою, любы край, мне ганарыцца.
Мой край рамонкаў, сініх васількоў,
Тут плакаць і смяяцца можна ўволю,
Тут сустракаюць дарагіх сяброў
I песняй звонкаю, і хлебам-соллю.

Словы, вынесеныя ў загаловак, хтосьці палічыць трафарэтнымі, але менавіта яны дакладна перадаюць сутнасць святочнага мерапрыемства, якое ў суботу прайшло ў МПЦ “Равеснік”. Бо хаця афіцыйна Свята працы адзначаецца 1 мая, для землякоў галоўнае шанаванне рупліўцаў ва ўсіх сферах штогод традыцыйна адбываецца на злёце пераможцаў раённага спаборніцтва за высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці Асіповіччыны.

Начальнік упраўлення справамі Магілёўскага аблвыканкама Барыс Іванюшын, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы Мікалай Калтуноў, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Алена Круцько, дэлегацыі горада Бабруйска, Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Старадарожскага і Пухавіцкага раёнаў, генеральны дырэктар прадпрыемства “Насенне траў” Мікалай Бугаенка, член прэзідыума Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Федняў, Ганаровыя грамадзяне Асіповіччыны Леанід Крамінкін і Уладзімір Роўбель — гэта далёка не поўны пералік тых, хто прыняў удзел у нашым свяце працы, шчыра падзякаваў выдатным працаўнікам, уручыў ім заслужаныя ўзнагароды.

У мінулым выпуску “раёнка” пастаралася даволі падрабязна пазнаёміць землякоў з імёнамі пераможцаў-перадавікоў як калектываў, так і людзей, таму паўтарацца наўрад ці варта. Хаця, магчыма, і памыляемся: выдатныя працаўнікі па праву заслужылі не раз пачуць словы ўдзячнасці, павагі і пашаны. І гэта якраз і стала галоўным у той дзень ва ўтульнай зале “Равесніка”.

Удзельнікі злёту з вялікай цікаўнасцю слухалі старшыню райвыканкама Пятра Шукаловіча, які спыніўся як на асноўным са зробленага ў рэгіёне летась, так і акрэсліў арыенціры на сёлетні год.

Галоўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця Асіповіччыны зараз, падкрэсліў Пётр Яфімавіч, — павышэнне эфектыўнасці работы эканомікі і паляпшэнне на гэтай аснове якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва. І наогул 2014 год — Год гасціннасці — надзвычай важны і насычаны для беларускага народа: выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, чэмпіянат свету па хакею, 70-годдзе з дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў…

“Асноўнай рухаючай сілай інтэнсіўнага развіцця эканомікі павінны стаць прад-прымальнасць, актыўнасць і ініцыятыва. Ад кожнага на рабочым месцы патрабуецца прафесіяналізм, працавітасць, адказнасць, творчы падыход да рашэння пастаўленых задач”, — падкрэсліў старшыня райвыканкама. І выказаў цвёрдую ўпэўненасць, што мы разам зробім усё магчымае, каб запланаванае было выканана.

з 322_измен.размер …За атрыманнем узнагарод на сцэну запрашаюцца і запрашаюцца майстры розных прафесій і калектываў, у іх гонар гучаць і гучаць падзячныя словы, ім дораць і дораць выдатныя нумары майстры танцаў і спеваў. І гледзячы на такую значную колькасць лепшых з лепшых, міжволі пераконваешся: з такімі цудоўнымі людзьмі нам сапраўды па праву станоўча пераадольваць самыя складаныя рубяжы!

Яшчэ раз дзякуй вам за добрасумленную і карпатлівую працу, паважаныя працаўнікі Асіповіччыны! Моцнага ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту і далейшых працоўных поспехаў на карысць роднага краю!

Па выніках абласнога спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання за 2013 год пераможцам з уручэннем пераходнага Сцяга прызнаны Вяззеўскі сельскі Савет (старшыня — Іван Вярыга).

У галіне адукацыі Асіповіцкі раён заняў І месца, па развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму — другое (начальнік аддзела — Наталля Шаўчэнка). Віншуем!

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость